Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.
Паведаміць пра затрыманне: @viasna_bot
Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Валанцёрская служба «Вясны»: @viasnahelp
Subscribers9.5K +0 24h · −20 7d
Reach per post (ERR)15.2%1.4K avg views
Posting14.3/daylast 12 hours ago
Reactions per 1K views22.6🤬 ❤ 😢
❗️ Як адаптавацца да жыцця пасля несвабоды: цыкл матэрыялаў «Вясны»
Праваабарончы цэнтр «Вясна» падрыхтаваў цыкл матэрыялаў пра тое, як палітвязням і іх блізкім адаптавацца да жыцця пасля несвабоды.
У гэтых тэкстах мы абапіраліся на інтэрв'ю з псіхолагамі і падрабязна разбіралі, з якімі перашкодамі людзі могуць сутыкацца на шляху да аднаўлення.
🔹 Ад падазронасці — да блізкасці: як вярнуць права на межы і аднавіць зносіны пасля турмы
🔹 Вяртанне ў сям'ю: гайд для блізкіх палітвязня, як наноў выбудаваць сувязь
🔹 Гарманальны хаос і пошук апоры: як вярнуць сябе пасля досведу турмы і катаванняў
🔹 "Чалавек больш важны за гісторыю": гайд па інтэрв'ю з былымі палітвязнямі
🔹 Крохкая сувязь: як аднавіць кантакт з дзецьмі пасля вяртання з-за кратаў. Частка першая
🔹 Жыццё ў "эканомным рэжыме": як зняволенне трансфармуе ўспрыманне часу і штодзённы побыт
🔹 Пад парасонам чужога болю: як распазнаць прафесійную траўматызацыю і захаваць сябе
📌 У матэрыялах цыкла мы разглядаем, як выбудоўваць камунікацыю тым, хто знаходзіцца побач — блізкім, сябрам і калегам. Гаворым пра тое, як падтрымліваць чалавека, не ператвараючы клопат у навязлівы кантроль і не парушаючы яго асабістыя межы.
📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:
🔹 «Яго білі рукамі, электрашокерам і дубінкай». Былы палітвязень пра катаванні Івана Ліхалата
🔹 Даклад «Схаваныя рэпрэсіі» пра новую форму палітычнага пераследу ў Беларусі цяпер можна знайсці і па-польску
🔹 Больш за 175 пацярпелых: што вядома пра "справу ЕГУ" і як абараніць сябе і блізкіх
🔹 «ААН на зразумелай мове»: Універсальны перыядычны агляд Беларусі
🔹 Ад "Менскай вясны" да антываенных песень: якія кнігі ў Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі" за апошнія паўтара месяца
🔹 «Цябе прасцей заваліць, чым пераканаць». Экс-палітвязень Аляксандр Сезень пра 25 сутак ШІЗА і турэмных дактароў
🔹 «Казаць пра спад рэпрэсій у Беларусі рана», — Алесь Бяляцкі
🔹 Палітзняволенага ўкраінца будуць судзіць за "злоснае непадпарадкаванне" ў турме
🔹 Ад Voxeurop да Euronews: якія замежныя медыя Беларусь прызнала "экстрэмісцкімі" летам 2026 года
🔹 Рэпрэсіі на "экспарт": як палітычны пераслед у Беларусі выходзіць за межы краіны
💵Падтрымаць «Вясну» 👉 donate.spring96.org
Telegram doesn't show this post on the web. Open it in Telegram to see it.
🔗Шукаем людзей, якія ў апошні час вызваліліся з ваўкавыскай калоніі № 11
Калі гэта вы ці ваш блізкі чалавек, калі ласка, напішыце на @Viasnainfo
🌿У мэтах бяспекі, вы можаце перадаць такую інфармацыю праз знаёмых, што знаходзяцца за мяжой
❗️ Джон Коўл анансаваў новае вызваленне палітвязняў
Спецыяльны пасланнік прэзідэнта ЗША ў Беларусі Джон Коўл чакае новага буйнога вызвалення беларускіх палітвязняў у самы бліжэйшы час. Пра гэта ён распавёў у інтэрв’ю The New York Times, апублікаваным 22 жніўня. На гэта звярнуў увагу "Белсат".
Паводле Коўла, цяпер ён хоча перадусім дамагчыся вызвалення ўсіх палітвязняў, якія застаюцца ў Беларусі. Пасля гэтага амерыканскі дыпламат разлічвае выкарыстаць свае кантакты і для вызвалення зняволеных у іншых краінах.
«Мяне матывуе магчымасць адчыняць дзверы», – сказаў Коўл, маючы на ўвазе дзверы аўтамабіляў, у якіх вывозяць толькі што вызваленых зняволеных.
Як піша The New York Times, Коўл чакае, што чарговае буйное вызваленне беларускіх палітвязняў адбудзецца «у самы бліжэйшы час». Колькі чалавек можа выйсці на волю і калі менавіта гэта адбудзецца, ён не ўдакладніў.
🎥 Жаночы мур 1863 года: новы выпуск «Прававых летапісаў» на YouTube
Калі мы згадваем паўстанне 1863-1864 гадоў, у памяці адразу паўстаюць імёны мужчын — Кастуся Каліноўскага, Зыгмунта Серакоўскага ці Рамуальда Траўгута. Аднак паралельна з гэтым існаваў магутны і адданы жаночы супраціў. Праваабарончы цэнтр "Вясна" прэзентуе новы выпуск праекта "Прававыя летапісы", які прысвечаны самаахвярнай і часта нябачнай дзейнасці жаночых камітэтаў.
Пра што вы даведаецеся ў новым выпуску:
• Як у самыя жорсткія часы рэпрэсій і высылак жанчыны стварылі унікальную сістэму грамадзянскай салідарнасці, якая працавала па прынцыпе «Чырвонага крыжа».
• Пра таемны транспарт зброі, нелегальнай літаратуры і арганізацыю шпіталяў для параненых у лясах і прыватных маёнтках.
• Чаму нашэнне жалобы па загінулых ваярах забаранялася царскімі ўладамі і як кабеты абыходзілі гэтыя забароны, каб не патрапіць за краты.
• Гісторыі мужнасці канкрэтных жанчын — ад Камілы Марцінкевіч, якую за пратэсты змясцілі ў псіхіятрычную лякарню, а пасля выслалі на 20 гадоў у Сібір, да Ядвігі Макрыцкай, якая дзякуючы падкупам змагла наладзіць сувязь паміж зняволенымі Каліноўскім і яго нявестай.
👉 https://youtu.be/TS4FPY4YcQM
Telegram doesn't show this post on the web. Open it in Telegram to see it.
‼️ Зварот да былых палітвязняў: дапамажыце даведацца пра стан і месцазнаходжанне тых, хто застаўся за кратамі
Калі ласка, правярайце інфармацыю пра людзей, з якімі вы праходзілі праз СІЗА, калоніі і ШІЗА, ды падзяліцеся ёй з праваабаронцамі.
🔎 Праверыць актуальны спіс і статус зняволеных можна ў нашай табліцы палітвязняў 👉 https://prisoners.spring96.org/be/list?status[]=0&view=1
Нам важная любая інфармацыя: дзе зараз знаходзіцца чалавек, ці змяніўся яго статус альбо месца ўтрымання (этапаванне, ШІЗА, ПКТ), у якім ён псіхалагічным і фізічным стане і гэтак далей.
Рэжым робіць усё, каб утварыць вакол палітвязняў інфармацыйны вакуум і сцерці іх імёны з парадку дня. Менавіта ваша ўважлівасць і салідарнасць дапамагаюць прабіць гэтую сцяну маўчання. Дзякуючы вам сваякі даведваюцца праўду пра сваіх блізкіх, а свет бачыць рэальны стан рэчаў. Ваша дапамога — гэта рэальны шанец абараніць тых, хто пакуль не можа прамовіць за сябе сам.
📌 Даслаць даныя праваабаронцам бяспечна і ананімна можна на @Viasnainfo.
Польскі часопіс «Gość Niedzielny» дадалі ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»
Міністэрства інфармацыі абнавіла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». На гэты раз у яго трапілі:
📍 Telegram-канал: «Говорит Витебск»;
📍 Telegram-боты: «Ананімны зварот да адмінаў чату :)», «Бот дыяспары ў Кракаве», «ГУЛАГ (бот)»;
📍 Рэсурсы польскага часопіса «Gość Niedzielny»: сайт, YouTube-канал, Instagram-акаўнт («goscniedzielny»), Facebook-старонка і лагатып выдання.
Telegram doesn't show this post on the web. Open it in Telegram to see it.
«У мяне цяпер тры адукацыі — сярэдняя, вышэйшая і ніжэйшая»: былы палітвязень Андрэй Любецкі распавёў пра жыццё пасля калоніі
Вядомы дзіцячы хірург Андрэй Любецкі, які выйшаў на волю, распавёў у Facebook пра сваё знаходжанне ў калоніі і вяртанне да жыцця пасля зняволення.
Ён адзначыў, што разумее людзей, якія пасля яго вызвалення могуць баяцца, пазбягаць кантактаў ці адчуваць напружанне. Пры гэтым Любецкі падзякаваў усім, хто падтрымліваў яго на працягу зняволення.
Паводле яго слоў, у калоніі ён вучыў нямецкую і англійскую мовы, напісаў каля 100 вершаў, займаўся спортам, шмат чытаў і стараўся захоўваць чалавечыя адносіны з іншымі зняволенымі і супрацоўнікамі.
«Я заўсёды жыў і рухаўся, уяўляючы сабе, што за мной пастаянна назіраюць. І назіраюць не тыя, каму прадпісана па абавязку службы, а назіраюць мае дзеці, родныя, сябры і г. д.».
Любецкі таксама распавёў, што за дзевяць дзён да меркаванай даты вызвалення яму паведамілі, што ён не выйдзе на волю. Аднак, паводле яго слоў, ён быў да гэтага гатовы.
Пасля вызвалення мужчына застанецца ў Беларусі: у яго будзе шэсць месяцаў прэвентыўнага нагляду. Ён плануе заняцца сваім побытам, здароўем і іншымі справамі.
❗️Паведамляйце "Вясне" пра трансгранічны пераслед
Калі вы за мяжой сутыкнуліся з праявамі трансгранічнага пераследу — паведаміце пра гэта праваабаронцам.
📌 Гэта можа быць:
▪️ пагрозы ці ціск праз тэлефон, месэнджары, сацсеткі;
▪️ ціск на родных, якія засталіся ў Беларусі;
▪️ ператрусы ў сваякоў па месцах вашай рэгістрацыі;
▪️ выклікі, “гутаркі” і допыты сваякоў пра вас;
▪️ ануляванне пашпарта;
▪️ пераслед студэнтаў замежных школ, універсітэтаў, ліцэяў;
▪️ спробы вярбоўкі або схілення да супрацы;
▪️ узлом акаўнтаў, кібератакі;
▪️ міжнародны вышук;
▪️ завочныя суды і арышт/продаж/канфіскацыя маёмасці на радзіме;
▪️ спроба незаконнай экстрадыцыі праз Інтэрпол.
👉 Калі ласка, перадайце інфармацыю ў бот @viasna_bot, або на @ViasnaSOS, нават калі ўжо звярталіся раней — гэта дапаможа нам ацаніць увесь маштаб транснацыянальных рэпрэсій.
Экс-палітвязень Аляксандр Сезень пра Бабруйскую калонію: «Менгеле», рэжымнік Цішка і 25 сутак ШІЗА
Экс-палітвязень Аляксандр Сезень распавёў пра ўмовы ўтрымання ў папраўчай калоніі №2 у Бабруйску, куды яго этапавалі ў жніўні 2025 года. Паводле яго слоў, тут у мужчыны пачаўся новы этап фізічных і маральных выпрабаванняў. Мясцовыя ўмовы працы і стаўленне медыцынскага персаналу супярэчылі ўсім правам чалавека на захаванне здароўя.
«У жніўні 2025 года мяне этапавалі ў Бабруйск (ПК-2). Адразу змясцілі ў карантын. Халодны жнівень, а на нас роба з тонкай сінтэтычнай тканіны: улетку парылка, зімой як голы. Я так прастыў, што месяцамі адхаркваўся зялёным. Мясцовы доктар Батура — яго там многія так і называюць, “Менгеле”, — з абсалютна халодным тварам ігнараваў мае хваробы. Яму было проста пляваць на маю астму і чатыры аперацыі на назе».
Аляксандр адзначае, што дадатковым інструментам ціску, на яго думку, станавіліся самі зняволеныя, якія супрацоўнічалі з адміністрацыяй у абмен на розныя прывілеі.
«Самае страшнае ў калоніі нават не адміністрацыя, а самі зэкі. Там нават не трэба столькі аховы, бо ўсё створана так, каб вязні здавалі адно аднаго. [...] Кожны твой крок кантралююць: літаральна аб тваё плячо труцца тыя, хто цябе ж і здае, і бягуць дакладваць, каб атрымаць чарговую “плюшку”», — сцвярджае ён.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120941
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 5 прозвішчаў — цяпер у ім 6824 чалавекі
21 жніўня МУС зрабіла традыцыйнае пятнічнае абнаўленне «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
У спіс дадалі Уладзіміра Юркевіча, Алену Таленец, Сяргея Міхалка, Глеба Герасімовіча і Аляксандра Мількамановіча.
Да допіса далучаны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»
edited
У «спіс тэрарыстаў» дадалі яшчэ двух чалавек
Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, дачынных да тэрарыстычнай дзейнасці» — у ім з'явіліся прозвішчы яшчэ двух беларусаў.
Сярод уключаных — палітвязень Мацвей Баранаў, якога затрымалі ў верасні 2025 года і прысудзілі 5 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Таксама палітвязня прызналі вінаватым у «дыскрэдытацыі ўлады», «абразе Лукашэнкі», «паклёпе на Лукашэнку» і «ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні».
Акрамя яго, у пералік дадалі Максіма Дземчука. Мужчыну асудзілі ў судзе Пінскага раёна і Пінска за ўдзел у «масавых беспарадках». Прысуд невядомы, але яму пагражала ад трох да васьмі гадоў пазбаўлення волі. Цяпер ён адбывае пакаранне, але яго дакладнае месцазнаходжанне праваабаронцам невядома.
Цяпер у «тэрарыстычным спісе» налічваецца 1477 чалавек, з якіх 723 — беларусы.
🔗 Хроніка палітычнага пераследу
🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з былым палітзняволеным Андрэем Паднябенным
Андрэй — былы палітвязень. 3 верасня 2025 года ён памёр у магілёўскай калоніі.
Паведамляецца, што прычынай смерці мужчыны стала ўдушша — палітвязень павесіўся ў штрафным ізалятары.
✍️ Калі вы перасякаліся з Андрэем у СІЗА КДБ, Гомельскім СІЗА ці калоніі №15, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo.
edited
🎥 Жаночы мур 1863 года: новы выпуск «Прававых летапісаў» на YouTube
Калі мы згадваем паўстанне 1863 -1864 гадоў, у памяці адразу паўстаюць імёны мужчын — Кастуся Каліноўскага, Зыгмунта Серакоўскага ці Рамуальда Траўгута. Аднак паралельна з гэтым існаваў магутны і адданы жаночы супраціў. Праваабарончы цэнтр "Вясна" прэзентуе новы выпуск праекта "Прававыя летапісы", які прысвечаны самаахвярнай і часта нябачнай дзейнасці жаночых камітэтаў.
Гэты выпуск разбурае стэрэатып пра тое, што жанчыны былі толькі пасіўнымі «памагатымі» паўстанцаў. Насамрэч яны з’яўляліся паўнапраўнымі ўдзельніцамі вызваленчага руху, якія рызыкавалі жыццём і маёмасцю на роўні з мужчынамі.
«Гісторыя жаночых камітэтаў — гэта гісторыя самаарганізацыі грамадства. Калі дзяржава ператвараецца ў інструмент рэпрэсій, людзі пачынаюць дапамагаць адно аднаму. Менавіта так узнікаюць сеткі салідарнасці», — гаворыцца ў відэа.
Выпуск ужо даступны для прагляду! Падпісвайцеся на канал, стаўце падабайкі і дзяліцеся сваімі думкамі ў каментарах, калі гэта для вас бяспечна.
👉 https://youtu.be/TS4FPY4YcQM
«Рэпрэсіі непазбежна закрануць і нашых замежных партнёраў»: Павел Сапелка — пра пашырэнне трансгранічнага ціску
Праваабаронца «Вясны» Павел Сапелка патлумачыў, пра што сведчыць усё больш выразнае пашырэнне рэпрэсій на міжнародныя арганізацыі і медыя, а таксама да чаго варта быць гатовым замежнікам.
Паводле яго слоў, пабудова «жалезнай заслоны» і пашырэнне трансгранічных рэпрэсій — гэта свядомая мэта рэжыму, але асноўны ўдар усё адно прыпадае на людзей унутры краіны:
«Вядома, дацягнуцца да замежных “экстрэмістаў” беларуская ўлада пакуль не можа (за рэдкім выключэннем), а вось кашмарыць пазбаўленых мінімальных прававых гарантый беларусаў за ўзаемадзеянне з імі — вельмі нескладана. Гэта таксама павінны ўлічваць дэмакратычныя краіны, выбудоўваючы міграцыйную палітыку: кожны беларус і беларуска, якія ўзаемадзейнічалі з “экстрэмісцкімі фармаваннямі”, знаходзяцца пад рызыкай адвольнага пазбаўлення волі».
Пры гэтым праваабаронца падкрэслівае, што замежныя грамадзяне павінны сур'ёзна ўспрымаць прыроду дыктатуры і дзяржаўнага тэрору.
«Для рэжыму няма розніцы, які пашпарт у асобы, якая можа быць патэнцыйна небяспечная для яго існавання ці якая можа быць выкарыстаная ў нейкіх палітычных мэтах. Шлях ад пазіцыі прадпрымальніка ці турыста да зняволенага ці збітага ў Беларусі вельмі кароткі».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120955
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
edited
Старонкі Альянсу «Зялёная Беларусь», опернай спявачкі Маргарыты Ляўчук і шмат іншых папоўнілі спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»
Міністэрства інфармацыі абнавіла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». На гэты раз у яго трапілі:
📍 Telegram-каналы: «dеv.bу: главные ИТ-новости Беларуси», «Смяротнае пакаранне ў Беларусі», «Можем объяснить», «Соловьиный Помёт», «НОС»;
📍 Telegram-боты: «devby_insight_bot», «hello_devby_bot»;
📍 Instagram-акаўнты: «alliancegreenbelarus», «diya__info» (Diya_info), «homel_region» (Всё о Гомеле), «diana_kukisheva», «Николай Лепешко»;
📍 TikTok-акаўнты: «alliancegreenbelarus», «krocolila», «ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!!», «kolianikatia»;
📍 Threads-старонкі: «alliancegreenbelarus», «margarita.levchuk.official» (Margarita Levchuk);
📍 YouTube-канал: «alliancegreenbelarus»;
📍 Сайты і рэсурсы: «belarusgreen.visіon», «dev.bу».
🔗 Хроніка палітычнага пераследу
❗️ Даклад «Схаваныя рэпрэсіі» пра новую форму палітычнага пераследу ў Беларусі цяпер можна знайсці і па-польску
Нагадаем, што Праваабарончы цэнтр "Вясна" прэзентаваў выніковы даклад "Схаваныя рэпрэсіі ў Беларусі 2020–2026", які аналізуе, як за апошнія шэсць гадоў кардынальна змяніўся характар пераследу ў краіне. Рост крымінальных спраў на фоне маўчання, інфармацыйная блакада і пагроза цывілізацыйнага адкату — галоўныя тэмы дакумента. Цяпер інфармацыя пра даклад распаўсюджваецца і на польскай мове.
Польскі матэрыял пра даследаванне "Вясны" выйшаў пад назвай "Ukryte represje na Białorusi: „Wiasna” ujawnia skalę prześladowań z lat 2020–2026". У ім таксама разглядаюцца закрытыя суды, інфармацыйныя абмежаванні, завочныя прысуды і змяненне характару рэпрэсій.
Паводле праваабаронцаў, штогод у Беларусі фіксуецца каля 5000 новых палітычна матываваных крымінальных спраў. У дакладзе "Вясна" адзначае, што знешні спакой у краіне не азначае змяншэння рэпрэсій — яны сталі менш прыкметнымі, але застаюцца сістэмнымі.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120925
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка