🎨 Галерэя турэмнай творчасці папоўнілася малюнкамі палітвязня Вадзіма Здаравеннага У віртуальную галерэю PrisonArt дадалі малюнкі палітвязня Вадзіма Здаравеннага, які цяпер знаходзіцца ў СІЗА ў чаканні суда па другой крымінальнай справе. Мужчыну затрымалі ў красавіку 2025 года і асудзілі на два гады калоніі за адзін негатыўны каментар на адрас Лукашэнкі. У жніўні гэтага года стала вядома, што Вадзіму выставілі новыя абвінавачванні за удзел у акцыях пратэсту, распальванне сацыяльнай варожасці і незаконны распаўсюд персанальных даных. Яму пагражае да пяці гадоў зняволення. За кратамі палітвязень стварыў некалькі малюнкаў простым алоўкам. На дадзены момант у галерэі сабраныя малюнкі больш за 70 творцаў. Частка з іх ужо выстаўлялася ў розных месцах: Варшаве, Гданьску, Рызе, Уроцлаве, Вільні і інш. Паглядзець можна тут 👉 https://prisonart.spring96.org/zdaravennau ☝️ Калі ў вас ёсць творы палітзняволеных, не прадстаўленыя на сайце — дасылайце іх на viasna@spring96.org