❗️ Палітвязень Яўген Глушкоў выйшаў на волю з трафічнай язвай на назе і быў шпіталізаваны Магілёўскі журналіст і палітвязень Яўген Глушкоў выйшаў на волю пасля адбыцця тэрміну. Пра гэта паведамляе «Позірк». 57-гадовага мужчыну адразу пасля вяртання ў Магілёў шпіталізавалі. У яго дыягнаставалі трафічную язву. Як паведамляе выданне, незадоўга да вызвалення Глушкоў таксама знаходзіўся ў бальніцы. Нагадаем, Глушкова затрымалі 5 студзеня 2024 году. Мужчыне інкрымінавалі "удзел грамадзяніна Рэспублікі Беларусь у баявых дзеяннях на тэрыторыі замежнай дзяржавы без упаўнаважання дзяржавай", "стварэнне экстрэмісцкага фармавання" і "ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні".