Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K +0 24h · −20 7d
Reach per post (ERR) 15.2%1.4K avg views
Posting 14.3/day last 11 hours ago
Reactions per 1K views 22.6 🤬 ❤ 😢

😰 Палітвязень тройчы трапляў у ШІЗА: у калоніі на яго аказваюць ціск Палітвязень Глеб Рыбчанка, які з 2026 года адбывае 14-гадовы тэрмін у папраўчай калоніі № 1 у Наваполацку, ужо тройчы трапляў у штрафны ізалятар. Таксама была спроба накіраваць яго ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ). Праваабаронцам стала вядома, што адміністрацыя калоніі стварае яму праблемы, верагодна, праз выкарыстанне беларускай мовы. Асобна звяртаецца ўвага на сітуацыю з лістамі: карэспандэнцыя ад Глеба не даходзіць да родных і блізкіх. Таксама палітвязень абмежаваны ў атрыманні пасылак, спатканнях і тэлефонных званках. Фактычна палітвязень апынуўся ў калоніі без падтрымкі. Праблемы з перапіскай суправаджалі палітвязня і раней. Да суда ён знаходзіўся ў СІЗА № 1 у Пашковічах і ў Гродзенскай турме № 1. Паведамлялася, што лісты адтуль таксама не даходзілі, а сувязь з вонкавым светам фактычна адсутнічала. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120985 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

Views over time

01K2K25 Aug 13:4010 Nov 23:302K25 Aug 13:40: 0 views10 Nov 23:30: 2,020 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
25 Aug 2026, 13:400
10 Nov 2026, 23:302K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.