Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K +0 24h · −20 7d
Reach per post (ERR) 15.2%1.4K avg views
Posting 14.3/day last 11 hours ago
Reactions per 1K views 22.6 🤬 ❤ 😢

«Адчыняеш шафы, а там сотні кніг». Як працуе малавядомая царкоўная бібліятэка ў магілёўскай калоніі Пра турэмны побыт і абмежаванні беларускіх палітвязняў расказана шмат, аднак некаторыя дэталі жыцця за кратамі ўсё яшчэ застаюцца па-за ўвагай. Адной з такіх малавядомых старонак стала праца царкоўнай бібліятэкі ў магілёўскай папраўчай калоніі №15. Доўгі час у прытворы мясцовага храма стаялі дзве шафы з сотнямі кніг і часопісам для самастойнай рэгістрацыі, што давала асуджаным ілюзію нармальнага жыцця. Экс-палітвязень і праваслаўны вернік Сяргей Іванцоў расказаў, як працавала гэтая бібліятэка, чаму палітычныя маглі карыстацца ёй толькі падчас візітаў святара і як адміністрацыя паступова знішчыла гэтую прастору свабоды, дайшоўшы да пакаранняў за ангельскія слоўнікі. «Да восені 25-га года існавала асобная бібліятэка ў царкве. У прытворы храма дзве шафы стаяла вялізныя, адчыняеш іх, і там кніг, можа, трыста ці чатырыста, шмат, вельмі шмат. Бярэш, і тут ляжыць такі часопіс рэгістрацыі, дзе сам пішаш сваё прозвішча, атрад і што ўзяў. Такі быў свабодны доступ. Мяне гэта вельмі здзіўляла ў параўнанні з тым жа Шкловам» Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120975 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

Views over time

05001K1.5K2K25 Aug 10:5010 Nov 23:301.8K25 Aug 10:50: 0 views10 Nov 23:30: 1,800 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
25 Aug 2026, 10:500
10 Nov 2026, 23:301.8K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.