Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K +0 24h · −20 7d
Reach per post (ERR) 15.2%1.4K avg views
Posting 14.3/day last 11 hours ago
Reactions per 1K views 22.6 🤬 ❤ 😢

🎥 Жаночы мур 1863 года: новы выпуск «Прававых летапісаў» на YouTube Калі мы згадваем паўстанне 1863-1864 гадоў, у памяці адразу паўстаюць імёны мужчын — Кастуся Каліноўскага, Зыгмунта Серакоўскага ці Рамуальда Траўгута. Аднак паралельна з гэтым існаваў магутны і адданы жаночы супраціў. Праваабарончы цэнтр "Вясна" прэзентуе новы выпуск праекта "Прававыя летапісы", які прысвечаны самаахвярнай і часта нябачнай дзейнасці жаночых камітэтаў. Пра што вы даведаецеся ў новым выпуску: • Як у самыя жорсткія часы рэпрэсій і высылак жанчыны стварылі унікальную сістэму грамадзянскай салідарнасці, якая працавала па прынцыпе «Чырвонага крыжа». • Пра таемны транспарт зброі, нелегальнай літаратуры і арганізацыю шпіталяў для параненых у лясах і прыватных маёнтках. • Чаму нашэнне жалобы па загінулых ваярах забаранялася царскімі ўладамі і як кабеты абыходзілі гэтыя забароны, каб не патрапіць за краты. • Гісторыі мужнасці канкрэтных жанчын — ад Камілы Марцінкевіч, якую за пратэсты змясцілі ў псіхіятрычную лякарню, а пасля выслалі на 20 гадоў у Сібір, да Ядвігі Макрыцкай, якая дзякуючы падкупам змагла наладзіць сувязь паміж зняволенымі Каліноўскім і яго нявестай. 👉 https://youtu.be/TS4FPY4YcQM

Views over time

01K2K24 Aug 10:4010 Nov 23:301.9K24 Aug 10:40: 0 views10 Nov 23:30: 1,930 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
24 Aug 2026, 10:400
10 Nov 2026, 23:301.9K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.