«Я не мог сесці пяць дзён, а яны пыталіся, ці ёсць скаргі». Экс-палітвязень пра збіццё падчас затрымання і катаванні ў калоніі Затрыманне праз заяву на махляра, маўклівае збіццё ў сутарэннях РАУС, чатыры месяцы ў адзіночнай камеры і прымусовая дэпартацыя з краіны. Праз такі цяжкі шлях прайшоў экс-палітзняволены псіхолаг Сяргей Іванцоў. Мы пагутарылі з Сяргеем пра тое, як выжыць на "рабскай плантацыі", чаму ў турме варта баяцца не столькі наглядчыкаў, колькі іншых асуджаных, і як пачынаць жыццё спачатку пасля вымушанай эміграцыі. «Раніцай мяне выклікаюць у штаб. Начальнік калоніі Карніенка кажа: "Чытай!". А там напісана: пераследуе ідэалы 2020 года, кумір Павел Севярынец, хоча паехаць на крытую турму. Карніенка як стаў крычаць, мацюкацца: "Да ты ў пеўніі пойдзеш!". У мяне было такое адчуванне, што па мне нейкае дзярмо сцякае» Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120974 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка