Светлана Тихановская ✔

@tsikhanouskaya · Belarusian · active

Звязацца ў Telegram: @askoffice_15 Сайт: https://tsikhanouskaya.org/ Inst: https://www.instagram.com/prezident.sveta/ FB: https://www.facebook.com/S.Tsikhanouskaya YouTube: www.youtube.com/@svetlana_tsikhanouskaya

Subscribers 16.7K Subscribers, last 30 days: 16.7K → 16.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 16.2%2.7K avg views
Posting 3.2/day last 6 hours ago
Reactions per 1K views 54.9 ❤ 👍 👏
  1. «Галоўная перамога — гэта шлях, які мы прайшлі разам з сынам» У інтэрв'ю БЕЛСАТ LIFE Святлана Ціханоўская расказала пра выклікі ў асабістым жыцці, вымушаны выезд з Беларусі і тое, як роля маці можа падрыхтаваць цябе да ролі палітыка. Галоўнае з інтэрв'ю: Пра асабістую перамогу ў жыцці «Я думаю, што адна з маіх галоўных асабістых перамог — гэта шлях, які мы прайшлі разам з сынам. Ён нарадзіўся без слыху і пачуў першыя гукі толькі ў два з паловай гады. Кожны дзень мы займаліся са спецыялістамі і дома, літаральна адкрываючы для яго свет гукаў. Амаль дзесяць гадоў я прысвяціла яго рэабілітацыі пасля кахлеарнай імплантацыі. Не было дакладнага моманту, калі можна было сказаць: “Вось цяпер канчатковая перамога”. Было шмат маленькіх перамог: першыя гукі, першыя словы, першыя сказы. Я вельмі ўдзячная Сяргею: усе тыя гады, пакуль я займалася сынам і не магла працаваць, менавіта ён узяў на сябе матэрыяльнае забеспячэнне нашай сям'і». Пра самае цяжкае рашэнне «Я думаю, што гэта было самым цяжкім рашэннем за ўсю перадвыбарную кампанію — з'ехаць ці застацца. Калі б Сяргей не быў у турме і я ведала, што ёсць каму паклапаціцца пра дзяцей, магчыма, я б не з'ехала. Але ў мяне сын з асаблівасцямі развіцця, маленькая дачка, і гэта была ўнутраная барацьба паміж маці і чалавекам, які ўзяў на сябе адказнасць. Мне проста сказалі: “Ты з гэтага кабінета альбо выязджаеш, альбо ў турму”. А яшчэ дадалі: “Мы ведаем, дзе вашы дзеці”».

  2. Як звязацца з Офісам Святланы Ціханоўскай? Мы заўсёды адкрытыя да дыялогу, вашых прапаноў і пытанняў! Каб вам было зручна выйсці з намі на сувязь, нагадваем нашыя кантакты: — Асноўныя кантакты — па агульных пытаннях; — Форма зваротнай сувязі на сайце; — Прэс-служба — для інтэрв’ю, каментароў і іншых медыя-запытаў; — Кантакт для афіцыйных запрашэнняў і дыпламатычных прапаноў; — Падпіска на рассылкі, каб атрымліваць навіны і анонсы мерапрыемстваў; — Асабістыя размовы са Святланай Ціханоўскай. Анонсы наступных размоў будуць з’яўляцца на нашым канале; — Black Box — ананімны канал для тых, каму патрэбная дадатковая бяспека. Калі вы не ўпэўненыя, куды менавіта звяртацца, пішыце на нашыя агульныя кантакты, і мы перанакіруем ваш запыт туды, дзе змогуць дапамагчы. 🔗 Поўны спіс можна даведацца на сайце па спасылцы.

  3. repost

    Беларус Леў Міхееў вызвалены ў Арменіі Беларус Леў Міхееў, якога пасля высылкі з Грузіі затрымалі на армянскай мяжы праз міждзяржаўны вышук па запыце беларускіх уладаў, вызвалены. З учорашняга вечара да сітуацыі далучыліся беларускія праваабаронцы ў Грузіі і Арменіі, прадстаўнікі армянскага і грузінскага бакоў, а таксама юрысты Офіса Святланы Ціханоўскай. Каманда каардынавала дзеянні і звязвалася з тымі, хто мог дапамагчы дамагчыся як мага хутчэйшага вызвалення беларуса. «Вялікая падзяка ўсім, хто быў уцягнуты ў гэты працэс: беларускім праваабаронцам у Грузіі і Арменіі, армянскаму і грузінскаму бакам, юрыстам Офіса Святланы Ціханоўскай. Асобная падзяка праваабаронцу і юрысту, нашаму калегу з Каардынацыйнай Рады Раману Кісляку. Уся каманда з учорашняга вечара, даведаўшыся пра затрыманне Льва, працавала, каардынавала свае дзеянні і звязвалася з усімі, хто мог дапамагчы дамагчыся яго як мага хутчэйшага вызвалення», — адзначыла выконваючая абавязкі прадстаўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па сацыяльнай палітыцы Юлія Міцкевіч.

  4. «Наша общая задача – добиваться того, чтобы эти материалы становились основанием для конкретных действий» Офис Светланы Тихановской и правозащитники обсудили защиту беларусов и ответственность режима Лукашенко за репрессии 25 сентября в Вильнюсе советник Светланы Тихановской по правовым вопросам Леонид Морозов встретился с представителями беларусских правозащитных организаций. На встрече обсудили: — ситуацию с политзаключенными и продолжающиеся репрессии; — документирование преступлений и международные механизмы ответственности; — транснациональные репрессии и злоупотребление механизмами Интерпола; — правовые проблемы беларусов и беларусок за границей; — подготовку исследования Belarus: «Welcome Home» о преследовании беларусов после возвращения в страну. «Практически вся наша международно-правовая работа опирается на огромный массив информации и доказательств, которые годами собирают беларусские правозащитники. Наша общая задача – добиваться того, чтобы эти материалы становились основанием для конкретных действий: защиты людей и привлечения виновных к ответственности», – отметил Леонид Морозов. Подробнее о встрече.

  5. 👀 Закуліссе Генеральнай Асамблеі ААН 3 дні ў Нью-Ёрку, 74,2 кіламетра, пройдзеных пешшу, працоўны графік з 8 раніцы да 12 ночы і больш за 60 кулуарных размоваў пра Беларусь. «Насамрэч вялікая дыпламатыя часта робіцца не ў вялікіх залах. Колькі было сустрэчаў і размоваў за гэтыя дні, ужо цяжка падлічыць. Дакладна больш за 60, а калі лічыць яшчэ і ўсе кантакты на працоўным узроўні — думаю, набярэцца і пад сотню. Часам пяць хвілінаў у калідоры, размова за кавай ці па дарозе на наступную сустрэчу даюць больш, чым некалькі гадзінаў перамоваў. Ты проста перасякаешся з палітыкам, нагадваеш пра Беларусь, абмяркоўваеш адну-дзве канкрэтныя рэчы — і раптам адкрываюцца новыя дзверы. А потым з гэтых пяці хвілінаў вырастаюць ужо сустрэчы, візіты і канкрэтныя дамоўленасці. Таму гэтыя тры дні ў Нью-Ёрку — гэта яшчэ і магчымасць фактычна скласці працоўны графік на наступны палітычны сезон: з кім сустракаемся, куды едзем і што можам разам зрабіць для Беларусі», — дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай і кіраўнік міжнароднага аддзелу Дзяніс Кучынскі.

  6. ❗️Теперь беларусы смогут подавать документы на ВНЖ Литвы в Армении и Грузии Граждане Беларуси с 1 ноября смогут подавать заявления на временный ВНЖ в Литве через офисы внешнего поставщика услуг (VFS Global) в Армении и Грузии. Об этом сообщило МВД Литвы. Офис Светланы Тихановской регулярно поднимал вопрос о доступных и безопасных процедурах легализации с партнерами из Литвы. Это решение — результат совместной работы. Что меняется с 1 ноября 2026 года? – Подать документы на временный ВНЖ можно будет прямо в Армении и Грузии через VFS Global. Беларусам, находящимся там, больше не придется ездить в другие страны или возвращаться на родину. – С этой же даты прекращается прием заявлений в Казахстане, Кыргызстане, Узбекистане, а также в Боснии и Герцеговине. «Это конкретный результат нашей работы с литовскими партнерами. Мы давно поднимали вопрос о том, чтобы беларусы в Грузии и Армении могли подавать документы там, где они находятся. Благодарны литовской стороне за то, что она услышала наши аргументы и нашла практическое решение. Для многих беларусов это действительно упростит процесс легализации в Литве», — отметил советник Светланы Тихановской по правовым вопросам Леонид Морозов. По данным Департамента миграции Литвы, на 1 сентября 2026 года разрешение на проживание в стране имели 47 872 гражданина Беларуси, из них более 33 тысяч получили временный ВНЖ на основании работы.

  7. +6

    Трэці дзень Святланы Ціханоўскай на Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку У трэці дзень на палях Генеральнай асамблеі ААН Святлана Ціханоўская правяла дзясяткі сустрэчаў з палітычнымі лідарамі, прадстаўнікамі ўрадаў, міжнародных арганізацыяў і бізнесу. З прэзідэнтам Румыніі Нікушарам Данам гаварылі пра падтрымку беларусаў, вызваленне палітвязняў і месца Беларусі ў еўрапейскім парадку дня. Ён запрасіў Святлану Ціханоўскую ў Бухарэст. З прэм’ер-міністрам Славеніі Янезам Яншам абмеркавалі бяспеку Беларусі і рэгіёна, залежнасць рэжыму Лукашэнкі ад Расіі, вызваленне палітвязняў і падтрымку тых, хто выйшаў з турмаў. Ціханоўская прапанавала Славеніі далучыцца да Міжнароднага гуманітарнага фонду і развіваць праграмы рэабілітацыі для былых палітвязняў і іх сем’яў. На Clinton Global Initiative Святлана Ціханоўская гаварыла пра тое, да чаго беларусы рыхтуюцца ўжо цяпер — да будучых пераменаў. Пра інстытуты, людзей, рэформы і механізмы пераходнага перыяду. «Дыктатуры могуць здавацца вечнымі — пакуль раптам не падаюць. Наша задача — не прадказаць дакладную дату пераменаў, а зрабіць так, каб Беларусь была да іх гатовая». Асобна Ціханоўская сустрэлася з Білам Клінтанам. Праз 32 гады пасля яго гістарычнага візіту ў Беларусь яны гаварылі пра тое, што змянілася за гэты час, пра беларусаў унутры краіны і неабходнасць не губляць міжнародную ўвагу да Беларусі. З Майкам Пампеа абмеркавалі ўрокі 2020 года, незалежнасць Беларусі і тое, як рэжым Лукашэнкі пасля рэпрэсій стаў яшчэ больш залежным ад Расіі. А на Atlantic Council Global Citizen Awards Ціханоўская размаўляла з кіраўнікамі дзяржаў, прадстаўнікамі ўрадаў і міжнароднага бізнесу — пра палітвязняў, сітуацыю ў Беларусі і будучыя магчымасці для краіны. Галоўнае — Беларусь застаецца ў міжнародным парадку дня. І размова ідзе не толькі пра сённяшнія праблемы, але і пра будучую незалежную Беларусь.

  8. +6

    ІІІ Акадэмія жаночага палітычнага лідарства прайшла ў Празе З 13 па 18 верасня ў Празе прайшла ІІІ Акадэмія жаночага палітычнага лідарства, арганізаваная Офісам дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы ў супрацоўніцтве з Офісам Святланы Ціханоўскай і пры падтрымцы чэшскага прадстаўніцтва фонду Rosa Luxemburg Stiftung (RLS). У праграме ўзялі ўдзел 11 беларускіх жанчын з Польшчы, Літвы і Германіі, пры гэтым конкурс сёлета склаў 5 чалавек на месца. Акадэмія накіравана на падрыхтоўку жанчын з палітычным досведам да больш актыўнага ўдзелу ў грамадскіх працэсах і прадстаўлення беларускай дэмакратычнай супольнасці на нацыянальным і міжнародным узроўнях. Праграма ўлучала тэарэтычны блок па паліталогіі, канфлікталогіі і будаванні супольнасцяў, практычныя заняткі па адвакацыі, публічных выступах, асабістым брэндзе і пратаколе, а таксама сустрэчы з замежнымі дыпламаткамі і чэшскімі палітыкесамі. Сярод іх — былая віцэ-прэзідэнтка Еўрапейскай Камісіі Вэра Ёурава, былая кандыдатка на прэзідэнтку Славакіі Магда Вашарыява, дэпутаткі чэшскага парламента Катэрына Дэмэтрашвілі і Габрыэла Свараўска. Удзельніцы таксама наведалі МЗС Чэхіі, амбасаду Германіі, Амерыканскі цэнтр у Празе і штаб-кватэру Радыё Свабода. Акадэмія таксама дала ўдзельніцам рэальны інструментарый для далейшай працы: разуменне палітычных працэсаў, навыкі работы з медыя і фарміраванне асабістага брэнду. Сустрэчы з еўрапейскімі і чэшскімі палітыкесамі і дыпламатычным корпусам далі ўдзельніцам наўпроставыя кантакты, якія могуць стаць асновай для будучага міжнароднага супрацоўніцтва. Акадэмія ўжо другі год рэалізуецца дзякуючы супольнай працы Офіса дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы, Офіса Святланы Ціханоўскай і чэшскага прадстаўніцтва фонду Rosa Luxemburg Stiftung.

  9. Святлана Ціханоўская пра недапушчальнасць легітымізацыі Лукашэнкі і неабходнасць улічваць беларускі аспект пры вырашэнні крызісу ва Украіне ў інтэрв'ю Deutsche Welle: «Мой пасыл такі: цяпер не час гандляваць з дыктатарамі. Любыя здзелкі з імі вельмі рызыкоўныя. Трэба не прадаваць свае прынцыпы за тэрміновыя палітычныя выгады. Важна не дапусціць, каб гуманітарны трэк ператварыўся ў палітычны, каб Лукашэнку не прызналі прэзідэнтам Беларусі. Ён не толькі падаўляе ўласны народ, але і дапамагае Расіі ў вайне супраць Украіны. Таму мы заклікаем дэмакратычны свет і асобныя краіны звярнуць увагу на наш рэгіён: трэба не толькі прадаставіць Украіне ўсё неабходнае для перамогі ў вайне, але і не выпускаць з выгляду Беларусь. Вырашаючы ўкраінскі крызіс, калі ласка, улічвайце і беларускі аспект. Мы не можам дапусціць страты незалежнасці нашай краіны. Лукашэнка распрадае наш суверэнітэт Расіі, і мы павінны выратаваць Беларусь».

  10. Пратэрмінаваныя пашпарты, міжнародная абарона і рэпрэсіі: у Італіі абмеркавалі прававыя праблемы беларусаў Сёння ў калегіі адвакатаў Фларэнцыі адбылася рабочая сустрэча, прысвечаная прававым праблемам беларусаў у Італіі. З беларускага боку ўдзельнічалі кіраўніца Цэнтра беларускай супольнасці і прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Італіі Юлія Юхно, дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў і праваабаронца «Вясны», былы палітзняволены Уладзімір Лабковіч. Галоўная тэма — сітуацыя беларусаў з пратэрмінаванымі пашпартамі, якія не маюць магчымасці бяспечна вярнуцца ў Беларусь для атрымання новых дакументаў. Акрамя гэтага, абмеркавалі: – актуальную прававую сітуацыю ў Беларусі, – палітычна матываваны пераслед і транснацыянальныя рэпрэсіі, – рызыкі, звязаныя з вяртаннем у Беларусь для людзей, якія знаходзяцца за мяжой, – пытанні міжнароднай абароны, легалізацыі і дакументавання беларусаў у Італіі. Удзельнікі дамовіліся вывесці супрацоўніцтва паміж беларускай і італьянскай юрыдычнымі супольнасцямі на новы ўзровень, умацоўваючы прававую абарону беларусаў у Італіі.

  11. Дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі падвёў вынікі другога працоўнага дня на 81-ай Генасамблеі ААН

  12. Фінляндыя выдзеліць дадатковыя 100 тысяч еўра на дапамогу палітвязням На палях Генеральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская правяла сустрэчы з міністаркай замежных справаў Фінляндыі Элінай Валтонен і палітычным дзяржаўным сакратаром МЗС Пасі Раялам. Пасля сустрэч фінскі бок абвясціў пра дадатковыя 100 тысяч еўра на дапамогу беларусам, якія пацярпелі ад рэпрэсій. Сродкі будуць накіраваныя праз Міжнародны гуманітарны фонд і беларускія праваабарончыя арганізацыі, якія дапамагаюць палітвязням, вызваленым і іх сем’ям. Фонд працуе праз правераныя партнёрскія арганізацыі і забяспечвае фінансавую, прававую, псіхалагічную і іншую дапамогу пацярпелым ад рэпрэсій. Гэта ўжо другі ўнёсак Фінляндыі ў Міжнародны гуманітарны фонд. Новая дапамога асабліва важная на фоне новых вызваленняў: 16 верасня з беларускіх турмаў выйшлі 25 палітвязняў, якіх вывезлі ў Літву. Падчас сустрэч таксама абмеркавалі далейшыя намаганні па вызваленні палітвязняў, бяспековую сітуацыю ў Беларусі і рызыкі далейшага ўцягвання краіны ў расійскую вайну супраць Украіны. Асобна з дзяржаўным сакратаром Ціханоўская ўзняла праблемы беларусаў, якія жывуць у Фінляндыі, — пратэрмінаваныя пашпарты, дакументы і легалізацыя. «Дзякую Фінляндыі за паслядоўную салідарнасць з беларусамі. Асабліва важна, што гэтая падтрымка ператвараецца ў канкрэтную дапамогу людзям — палітвязням, вызваленым і сем’ям рэпрэсаваных. Мы павінны быць гатовыя да новых вызваленняў загадзя, каб чалавек, які выходзіць з турмы, адразу атрымаў неабходную падтрымку», — адзначыла Святлана Ціханоўская.

  13. «Любая здзелка з рэжымам вельмі рызыкоўная. Наша пазіцыя палягае ў тым, што цяпер не час гандляваць з рэжымам, пакуль усе даходы ад калію ідуць на рэпрэсіі і на падтрымку расійскай ваеннай машыны. Вызваляючы адных людзей, Лукашэнка адпраўляе за краты ўдвая больш. Мы павінны працягваць нашую цвёрдую, прынцыповую палітыку ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі і падтрымліваць беларускі народ», – Святлана Ціханоўская ў інтэрв’ю AFP пра рызыкі здзелак з рэжымам.

  14. +3

    Першы дзень на Генасамблеі ААН: з кім сустрэлася на палях Ціханоўская? Святлана Ціханоўская знаходзіцца з візітам у ЗША, галоўнай часткай якога з’яўляецца 81-я Генеральная Асамблея ААН у Нью-Ёрку. Лідарка цягам першага дня на палях Генасамблеі правяла размовы з: – міністаркай замежных справаў Фінляндыі Элінай Валтанен; – Высокай прадстаўніцай Еўрапейскага Саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Каяй Калас - абмеркавалі вызваленне палітвязняў, спыненне рэпрэсіяў, захаванне санкцыйнага ціску на рэжым і дапамогу беларускай грамадзянскай супольнасці; – міністрам замежных справаў Эстоніі Маргусам Цахкнам; – прэзідэнтам Чэшскай Рэспублікі Петрам Паўлам; – міністрам замежных справаў Літвы Кястуцісам Будрысам; – міністрам замежных справаў Нарвегіі Эспенам Бартам Эйдэ; – міністрам замежных справаў Польшчы Радаславам Сікорскім; – сенатаркай Джын Шахін — абмеркавалі будучыню амерыканскай палітыкі ў дачыненні да Беларусі, санкцыйны ціск, працу Free Belarus Caucus у Кангрэсе ЗША і вызваленне палітвязняў; – генеральным сакратаром Рады Еўропы Алэнам Берсэ; – генеральнай сакратаркай Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Кайсай Олангрэ. «Я бачу адзінства сярод краінаў у пытаннях Беларусі. Гэта вельмі важна. Вельмі важна адрозніваць беларусаў ад рэжыму, а Беларусь — ад Расіі. Ізалюючы рэжым, важна не ізаляваць беларусаў. І я бачу, што гэта добра разумеюць», — адзначыла Святлана Ціханоўская.

  15. Беларусь, вызваленні палітвязняў і бяспека ў рэгіёне: вынікі сайд-івэнту на палях Генасамблеі ААН Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка распавёў пра вынікі сустрэчы з удзелам прадстаўнікоў больш за 30 краінаў. Абмяркоўвалі ролю рэжыму Лукашэнкі ў вайне, пагрозу страты Беларуссю суверэнітэту, вызваленне палітвязняў і падтрымку беларусаў. «Беларусь — гэта не толькі гуманітарны крызіс, гэта крызіс бяспекі. Беларусь імкліва губляе суверэнітэт, і ёсць рызыка яе паўнавартаснага ўцягвання ў вайну. Мы ўдзячныя ўсім краінам, якія далучыліся да гэтага івэнту. Мы ўдзячныя ўсім краінам, якія дапамагаюць беларусам і Беларусі вярнуцца да дэмакратыі і да свабоды». Падрабязней — у відэа.

  16. +1

    На палях Генасамблеі ААН прайшла міністэрская сустрэча па Беларусі 21 верасня ў Нью-Ёрку падчас Тыдня высокага ўзроўню 81-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН адбыўся міністэрскі сайд-івэнт, прысвечаны сітуацыі ў Беларусі і яе наступствам для рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі. Мерапрыемства арганізавалі Латвія і Еўрапейскі саюз пры садзейнічанні Офіса Святланы Ціханоўскай. Удзел у арганізацыі таксама прынялі Украіна, Літва, Эстонія, Ірландыя, Швецыя і Чэхія. Афіцыйная праграма была сфакусаваная на сувязі паміж рэпрэсіямі ў Беларусі, гібрыднымі пагрозамі і падтрымкай расійскай вайны супраць Украіны. На івэнце выступілі генеральная сакратарка Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Кайса Олонгрэн, міністарка замежных спраў Латвіі Байба Бражэ, генеральны сакратар Рады Еўропы Ален Берсэ, міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга, міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс, міністр замежных спраў Чэхіі Петр Мацінка, дзяржаўны міністр Ірландыі Ніл Рычманд, намеснік міністра замежных спраў Эстоніі Марцін Рогер, прадстаўнік МЗС Швецыі Гунар Альдэн, кіраўнік Freedom House Джэймі Флай і лідарка беларускіх дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская. Падчас сустрэчы абмеркавалі: — Рэпрэсіі і палітвязняў. Святлана Ціханоўская падкрэсліла, што асобныя вызваленні не азначаюць сістэмных зменаў, пакуль працягваюцца новыя затрыманні і палітычна матываваныя справы. Яна заклікала дамагацца вызвалення і рэабілітацыі ўсіх палітвязняў. — Транснацыянальныя рэпрэсіі. Гаворка ішла пра завочныя суды, канфіскацыю маёмасці, ціск на сваякоў і пагрозы беларусам за мяжой, а таксама праблемы з пашпартамі. Ціханоўская заклікала выпрацаваць міжнародныя рашэнні для беларусаў без сапраўдных дакументаў і супрацьдзейнічаць палітычна матываванаму выкарыстанню міжнародных механізмаў вышуку. — Удзел рэжыму ў вайне супраць Украіны. Абмяркоўвалася выкарыстанне беларускай тэрыторыі і інфраструктуры Расіяй, паглыбленне ваеннага супрацоўніцтва, а таксама роля беларускіх прадпрыемстваў у забеспячэнні расійскай арміі. Ціханоўская заявіла, што ў выпадку новай эскалацыі беларуская тэрыторыя можа быць выкарыстаная Расіяй зноў. — Санкцыі і міжнародная адказнасць. Ціханоўская заклікала захоўваць ціск да сістэмных зменаў, падтрымліваць механізмы прыцягнення да адказнасці і адначасова ізаляваць рэжым, а не беларусаў — захоўваць візы, стыпендыі, праграмы мабільнасці і падтрымку грамадзянскай супольнасці. — Беларусь у парадку дня ААН. Ціханоўская прапанавала працаваць над рэзалюцыяй па Беларусі ў Генасамблеі ААН, правесці асобную сустрэчу па транснацыянальных рэпрэсіях, знайсці міжнароднае рашэнне праблемы дакументаў для беларусаў і працягваць падтрымку механізмаў ААН па Беларусі. Святлана Ціханоўская: «Наша мэта — зрабіць Беларусь незалежнай, дэмакратычнай, еўрапейскай краінай, якая будзе не пастаяннай пагрозай, а добрым, прадказальным партнёрам і суседам. Тое, што адбываецца ў Беларусі, не застаецца толькі ў Беларусі. Рэжым, які знішчае вяршэнства права ўнутры краіны, урэшце становіцца пагрозай і за яе межамі». ПОЎНЫ ПРЭС РЭЛІЗ — ПА СПАСЫЛЦЫ.

  17. Візіт на Генасамблею ААН пачаўся! Сёння на тэчцы Святланы Ціханоўскай — Уладзімір Цыгановіч. Сачыце, як праходзіць візіт на 81-ую Генасамблею ААН на афіцыйных пляцоўках Офіса Святланы Ціханоўскай.

  18. +4

    UNGA 2026: навошта Святлана Ціханоўская прыехала ў Нью-Ёрк? 21-25 верасня Святлана Ціханоўская возьме ўдзел у 81-ая Генеральнай Асамблеі ААН. У гэтыя дні ў адным месцы збяруцца сусветныя лідары, міністры і дыпламаты з усяго свету. Святлана Ціханоўская таксама возьме ўдзел у сустрэчах і мерапрыемствах на палях Асамблеі. З якімі мэтамі беларуская дэлегацыя едзе ў Нью-Ёрк? Пра што будуць размаўляць з міжнароднымі партнёрамі? І як насамрэч выглядае адзін з самых насычаных дыпламатычных тыдняў года? Сабралі галоўнае ў картках.

  19. Older posts