Светлана Тихановская ✔

@tsikhanouskaya · Belarusian · active

Subscribers 16.7K Subscribers, last 30 days: 16.7K → 16.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 16.2%2.7K avg views
Posting 3.2/day last 6 hours ago
Reactions per 1K views 54.9 ❤ 👍 👏

Пратэрмінаваныя пашпарты, міжнародная абарона і рэпрэсіі: у Італіі абмеркавалі прававыя праблемы беларусаў Сёння ў калегіі адвакатаў Фларэнцыі адбылася рабочая сустрэча, прысвечаная прававым праблемам беларусаў у Італіі. З беларускага боку ўдзельнічалі кіраўніца Цэнтра беларускай супольнасці і прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Італіі Юлія Юхно, дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў і праваабаронца «Вясны», былы палітзняволены Уладзімір Лабковіч. Галоўная тэма — сітуацыя беларусаў з пратэрмінаванымі пашпартамі, якія не маюць магчымасці бяспечна вярнуцца ў Беларусь для атрымання новых дакументаў. Акрамя гэтага, абмеркавалі: – актуальную прававую сітуацыю ў Беларусі, – палітычна матываваны пераслед і транснацыянальныя рэпрэсіі, – рызыкі, звязаныя з вяртаннем у Беларусь для людзей, якія знаходзяцца за мяжой, – пытанні міжнароднай абароны, легалізацыі і дакументавання беларусаў у Італіі. Удзельнікі дамовіліся вывесці супрацоўніцтва паміж беларускай і італьянскай юрыдычнымі супольнасцямі на новы ўзровень, умацоўваючы прававую абарону беларусаў у Італіі.

Views over time

01K2K3K4K23 Sep 17:0311 Nov 17:043.2K23 Sep 17:03: 0 views11 Nov 17:04: 3,230 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
23 Sep 2026, 17:030
11 Nov 2026, 17:043.2K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.