Трэці дзень Святланы Ціханоўскай на Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку У трэці дзень на палях Генеральнай асамблеі ААН Святлана Ціханоўская правяла дзясяткі сустрэчаў з палітычнымі лідарамі, прадстаўнікамі ўрадаў, міжнародных арганізацыяў і бізнесу. З прэзідэнтам Румыніі Нікушарам Данам гаварылі пра падтрымку беларусаў, вызваленне палітвязняў і месца Беларусі ў еўрапейскім парадку дня. Ён запрасіў Святлану Ціханоўскую ў Бухарэст. З прэм’ер-міністрам Славеніі Янезам Яншам абмеркавалі бяспеку Беларусі і рэгіёна, залежнасць рэжыму Лукашэнкі ад Расіі, вызваленне палітвязняў і падтрымку тых, хто выйшаў з турмаў. Ціханоўская прапанавала Славеніі далучыцца да Міжнароднага гуманітарнага фонду і развіваць праграмы рэабілітацыі для былых палітвязняў і іх сем’яў. На Clinton Global Initiative Святлана Ціханоўская гаварыла пра тое, да чаго беларусы рыхтуюцца ўжо цяпер — да будучых пераменаў. Пра інстытуты, людзей, рэформы і механізмы пераходнага перыяду. «Дыктатуры могуць здавацца вечнымі — пакуль раптам не падаюць. Наша задача — не прадказаць дакладную дату пераменаў, а зрабіць так, каб Беларусь была да іх гатовая». Асобна Ціханоўская сустрэлася з Білам Клінтанам. Праз 32 гады пасля яго гістарычнага візіту ў Беларусь яны гаварылі пра тое, што змянілася за гэты час, пра беларусаў унутры краіны і неабходнасць не губляць міжнародную ўвагу да Беларусі. З Майкам Пампеа абмеркавалі ўрокі 2020 года, незалежнасць Беларусі і тое, як рэжым Лукашэнкі пасля рэпрэсій стаў яшчэ больш залежным ад Расіі. А на Atlantic Council Global Citizen Awards Ціханоўская размаўляла з кіраўнікамі дзяржаў, прадстаўнікамі ўрадаў і міжнароднага бізнесу — пра палітвязняў, сітуацыю ў Беларусі і будучыя магчымасці для краіны. Галоўнае — Беларусь застаецца ў міжнародным парадку дня. І размова ідзе не толькі пра сённяшнія праблемы, але і пра будучую незалежную Беларусь.