Першы дзень на Генасамблеі ААН: з кім сустрэлася на палях Ціханоўская? Святлана Ціханоўская знаходзіцца з візітам у ЗША, галоўнай часткай якога з’яўляецца 81-я Генеральная Асамблея ААН у Нью-Ёрку. Лідарка цягам першага дня на палях Генасамблеі правяла размовы з: – міністаркай замежных справаў Фінляндыі Элінай Валтанен; – Высокай прадстаўніцай Еўрапейскага Саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Каяй Калас - абмеркавалі вызваленне палітвязняў, спыненне рэпрэсіяў, захаванне санкцыйнага ціску на рэжым і дапамогу беларускай грамадзянскай супольнасці; – міністрам замежных справаў Эстоніі Маргусам Цахкнам; – прэзідэнтам Чэшскай Рэспублікі Петрам Паўлам; – міністрам замежных справаў Літвы Кястуцісам Будрысам; – міністрам замежных справаў Нарвегіі Эспенам Бартам Эйдэ; – міністрам замежных справаў Польшчы Радаславам Сікорскім; – сенатаркай Джын Шахін — абмеркавалі будучыню амерыканскай палітыкі ў дачыненні да Беларусі, санкцыйны ціск, працу Free Belarus Caucus у Кангрэсе ЗША і вызваленне палітвязняў; – генеральным сакратаром Рады Еўропы Алэнам Берсэ; – генеральнай сакратаркай Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Кайсай Олангрэ. «Я бачу адзінства сярод краінаў у пытаннях Беларусі. Гэта вельмі важна. Вельмі важна адрозніваць беларусаў ад рэжыму, а Беларусь — ад Расіі. Ізалюючы рэжым, важна не ізаляваць беларусаў. І я бачу, што гэта добра разумеюць», — адзначыла Святлана Ціханоўская.