Светлана Тихановская ✔

@tsikhanouskaya · Belarusian · active

Subscribers 16.7K Subscribers, last 30 days: 16.7K → 16.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 16.2%2.7K avg views
Posting 3.2/day last 6 hours ago
Reactions per 1K views 54.9 ❤ 👍 👏

ІІІ Акадэмія жаночага палітычнага лідарства прайшла ў Празе З 13 па 18 верасня ў Празе прайшла ІІІ Акадэмія жаночага палітычнага лідарства, арганізаваная Офісам дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы ў супрацоўніцтве з Офісам Святланы Ціханоўскай і пры падтрымцы чэшскага прадстаўніцтва фонду Rosa Luxemburg Stiftung (RLS). У праграме ўзялі ўдзел 11 беларускіх жанчын з Польшчы, Літвы і Германіі, пры гэтым конкурс сёлета склаў 5 чалавек на месца. Акадэмія накіравана на падрыхтоўку жанчын з палітычным досведам да больш актыўнага ўдзелу ў грамадскіх працэсах і прадстаўлення беларускай дэмакратычнай супольнасці на нацыянальным і міжнародным узроўнях. Праграма ўлучала тэарэтычны блок па паліталогіі, канфлікталогіі і будаванні супольнасцяў, практычныя заняткі па адвакацыі, публічных выступах, асабістым брэндзе і пратаколе, а таксама сустрэчы з замежнымі дыпламаткамі і чэшскімі палітыкесамі. Сярод іх — былая віцэ-прэзідэнтка Еўрапейскай Камісіі Вэра Ёурава, былая кандыдатка на прэзідэнтку Славакіі Магда Вашарыява, дэпутаткі чэшскага парламента Катэрына Дэмэтрашвілі і Габрыэла Свараўска. Удзельніцы таксама наведалі МЗС Чэхіі, амбасаду Германіі, Амерыканскі цэнтр у Празе і штаб-кватэру Радыё Свабода. Акадэмія таксама дала ўдзельніцам рэальны інструментарый для далейшай працы: разуменне палітычных працэсаў, навыкі работы з медыя і фарміраванне асабістага брэнду. Сустрэчы з еўрапейскімі і чэшскімі палітыкесамі і дыпламатычным корпусам далі ўдзельніцам наўпроставыя кантакты, якія могуць стаць асновай для будучага міжнароднага супрацоўніцтва. Акадэмія ўжо другі год рэалізуецца дзякуючы супольнай працы Офіса дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы, Офіса Святланы Ціханоўскай і чэшскага прадстаўніцтва фонду Rosa Luxemburg Stiftung.

Views over time

01K2K3K4K24 Sep 13:0611 Nov 17:043.3K24 Sep 13:06: 0 views11 Nov 17:04: 3,330 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
24 Sep 2026, 13:060
11 Nov 2026, 17:043.3K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.