Светлана Тихановская ✔

@tsikhanouskaya · Belarusian · active

Subscribers 16.7K Subscribers, last 30 days: 16.7K → 16.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 16.2%2.7K avg views
Posting 3.2/day last 6 hours ago
Reactions per 1K views 54.9 ❤ 👍 👏

«Галоўная перамога — гэта шлях, які мы прайшлі разам з сынам» У інтэрв'ю БЕЛСАТ LIFE Святлана Ціханоўская расказала пра выклікі ў асабістым жыцці, вымушаны выезд з Беларусі і тое, як роля маці можа падрыхтаваць цябе да ролі палітыка. Галоўнае з інтэрв'ю: Пра асабістую перамогу ў жыцці «Я думаю, што адна з маіх галоўных асабістых перамог — гэта шлях, які мы прайшлі разам з сынам. Ён нарадзіўся без слыху і пачуў першыя гукі толькі ў два з паловай гады. Кожны дзень мы займаліся са спецыялістамі і дома, літаральна адкрываючы для яго свет гукаў. Амаль дзесяць гадоў я прысвяціла яго рэабілітацыі пасля кахлеарнай імплантацыі. Не было дакладнага моманту, калі можна было сказаць: “Вось цяпер канчатковая перамога”. Было шмат маленькіх перамог: першыя гукі, першыя словы, першыя сказы. Я вельмі ўдзячная Сяргею: усе тыя гады, пакуль я займалася сынам і не магла працаваць, менавіта ён узяў на сябе матэрыяльнае забеспячэнне нашай сям'і». Пра самае цяжкае рашэнне «Я думаю, што гэта было самым цяжкім рашэннем за ўсю перадвыбарную кампанію — з'ехаць ці застацца. Калі б Сяргей не быў у турме і я ведала, што ёсць каму паклапаціцца пра дзяцей, магчыма, я б не з'ехала. Але ў мяне сын з асаблівасцямі развіцця, маленькая дачка, і гэта была ўнутраная барацьба паміж маці і чалавекам, які ўзяў на сябе адказнасць. Мне проста сказалі: “Ты з гэтага кабінета альбо выязджаеш, альбо ў турму”. А яшчэ дадалі: “Мы ведаем, дзе вашы дзеці”».

Views over time

02K4K28 Sep 13:5511 Nov 17:044.5K28 Sep 13:55: 0 views11 Nov 17:04: 4,530 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
28 Sep 2026, 13:550
11 Nov 2026, 17:044.5K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.