Светлана Тихановская ✔

@tsikhanouskaya · Belarusian · active

Звязацца ў Telegram: @askoffice_15 Сайт: https://tsikhanouskaya.org/ Inst: https://www.instagram.com/prezident.sveta/ FB: https://www.facebook.com/S.Tsikhanouskaya YouTube: www.youtube.com/@svetlana_tsikhanouskaya

Subscribers 16.7K Subscribers, last 30 days: 16.7K → 16.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 16.2%2.7K avg views
Posting 3.2/day last 6 hours ago
Reactions per 1K views 54.9 ❤ 👍 👏
  1. «Поездка за новым паспортом в Беларусь — это игра в рулетку с вашей свободой». Почему не стоит ориентироваться на чужой опыт? В беларусских диаспоральных группах стали регулярно появляться истории людей, которые съездили в Беларусь, без проблем подали документы на новый паспорт и вернулись обратно. Кто-то пишет, что на границе всё прошло спокойно, а проверка телефона заняла несколько минут. Но такой опыт не означает, что поездка безопасна для других. У каждого человека своя ситуация, а последствия могут быть совершенно разными. Советник Светланы Тихановской по правовым вопросам Леонид Морозов: «Чужой положительный опыт поездки в Беларусь сегодня не может быть гарантией вашей безопасности. То, что кого-то быстро пропустили через границу, не означает, что с вами будет так же. И речь далеко не только о проверке телефона. Есть случаи допросов, многочасовых проверок, жёстких личных досмотров — вплоть до требования раздеться, — задержаний и уголовного преследования. Более того, вас могут пропустить через границу, а задержать уже спустя несколько дней после возвращения домой. Поэтому поездка в Беларусь за новым паспортом — это фактически игра в рулетку с собственной свободой. Можно получить документ и вернуться, а можно приехать за паспортом и уже не получить возможности выехать. Безопаснее искать доступные варианты легализации в стране проживания, чем рисковать свободой ради паспорта». ☝🏻А что делать, если у вас заканчивается паспорт, мы рассказали вот тут.

  2. Святлана Ціханоўская па дарозе ў Нью-Ёрк на Тыдзень высокага ўзроўню Генасамблеі ААН: «Гэта заўсёды вельмі насычаныя дні, калі ў адным месцы збіраюцца сусветныя лідары і можна за некалькі дзён правесці дзясяткі, а то і сотні, важных размоваў. Таму ў мяне наперадзе шмат сустрэч. Будзем гаварыць пра вызваленне палітвязняў, пра падтрымку беларусаў, пра бяспеку і незалежнасць Беларусі. Буду трымаць вас у курсе, як усё праходзіць. Да сустрэчы!»

  3. «Спадзяемся, што многія рэчы нарэшце можна будзе вырашыць» Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка распавёў пра Форум Астрожскіх, які праходзіць 18–19 верасня ў Кіеве, і перамовы з прадстаўнікамі ўкраінскай улады. Падчас форуму абмяркоўваюцца пытанні беларуска-ўкраінскага супрацоўніцтва: падтрымка беларускіх студэнтаў, развіццё культурніцкіх ініцыятываў, інфармацыйнае супрацоўніцтва і супрацьдзеянне «рускаму міру». Асобная ўвага — праблемам беларусаў ва Украіне з легалізацыяй і дакументамі. Франак Вячорка распавёў пра прапанову стварыць рабочую групу па вырашэнні гэтых пытанняў, а таксама пра перамовы з дэпутатамі Вярхоўнай Рады наконт законапраектаў, якія могуць разблакаваць рахункі беларусаў і спрасціць працэдуру легалізацыі. Падрабязнасці — у відэа.

  4. 19 верасня — дзень, калі Рэспубліка Беларусь афіцыйна атрымала сваю назву, а бел-чырвона-белы сцяг і «Пагоня» сталі дзяржаўнымі сімваламі. Святлана Ціханоўская — пра тое, чаму гэтая дата і сёння застаецца важнай для беларусаў: «19 верасня 1991 года наша краіна стала называцца Рэспублікай Беларусь. А бел-чырвона-белы сцяг і «Пагоня» сталі яе дзяржаўнымі сімваламі. Проста ўявіце: бел-чырвона-белы сцяг лунаў на дзяржаўных установах, а «Пагоня» ўпрыгожвала афіцыйныя дакументы. З гэтымі сімваламі Беларусь уваходзіла ў новы перыяд сваёй гісторыі. Пазней рэжым пачаў прыбіраць літаральна адусюль: з дзяржаўных будынкаў, з вокнаў, адзення, машын, сацсетак. А цяпер за бел-чырвона-белыя колеры людзей затрымліваюць і судзяць. Некалькі дзён таму палітвязень Павел Белавус пасля вызвалення расказаў, што ў калоніі яго прымусілі пазбавіцца татуіроўкі з бел-чырвона-белым сцягам. Рэжым настолькі не прымае частку нашай гісторыі, што спрабуе сцерці яго нават з чалавечага цела. І ўсё ж сцерці не атрымалася. Я бачу наш сцяг у Варшаве і Вільні, у Кіеве і Вашынгтоне, на вялікіх маршах і маленькіх сустрэчах беларусаў. Ён едзе з намі ў валізках, вісіць у пакоях, трапляе на вокладкі кніг. З «Пагоняй» носяць худзі, значкі і ўпрыгожванні. За гэтыя гады рэжым зрабіў усё, каб беларусы пачалі баяцца ўласных сімвалаў. А атрымалася наадварот: для вельмі многіх яны сталі яшчэ больш блізкімі. І асабліва мне хочацца, каб пра 19 верасня ведала нашая моладзь. Каб яны ведалі: Беларусь не заўсёды выглядала так, як сёння. У нашай найноўшай гісторыі ўжо быў момант, калі краіна вярнула сабе сваё імя, свой сцяг і свой герб. Гісторыю можна перапісваць у падручніках. Можна здымаць сцягі з будынкаў і забараняць сімвалы. Але значэнне ім усё роўна надаюць людзі. І беларусы свой бел-чырвона-белы сцяг і сваю «Пагоню» не забылі».

  5. Беларускі аўдыягід і ўдзел у Грунвальдскіх урачыстасцях: Ціханоўская і дырэктар музея дамовіліся пра супрацоўніцтва Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Варшаве з дырэктарам Музея бітвы пад Грунвальдам Шымонам Дрэем. У сустрэчы таксама ўзялі ўдзел Юрый Меляшкевіч, ініцыятар кампаніі за ўсталяванне бел-чырвона-белага сцяга на Грунвальдскім полі, і Франак Вячорка, галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай. Падчас сустрэчы бакі дамовіліся пра доўгатэрміновае супрацоўніцтва і больш заўважную беларускую прысутнасць на Грунвальдскім полі. Сярод планаў — аўдыягід па-беларуску, удзел прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сіл і гістарычных рэканструктараў у міжнародных мерапрыемствах музея. Таксама абмеркавалі магчымасць усталявання памятнага знака беларускім ваярам і флагштока з бел-чырвона-белым сцягам. Больш шырокі ўдзел беларускай супольнасці плануюць да гадавіны Грунвальдскай бітвы ў ліпені 2027 года. Святлана Ціханоўская: «Грунвальдская бітва — адна з найважнейшых падзей нашай гісторыі. Яна нагадвае, што беларуская гісторыя — неад’емная частка еўрапейскай. Ужо шмат гадоў беларусы прыязджаюць на Грунвальдскае поле з бел-чырвона-белымі сцягамі. Для нас гэтае месца такое ж важнае і сімвалічнае, як і для палякаў, літоўцаў і ўкраінцаў. Праз супрацоўніцтва з музеем мы хочам зрабіць беларускую прысутнасць больш бачнай і ўмацаваць сувязі паміж нашымі народамі». Падрабязней — на сайце.

  6. repost

    Аб’яднаны Пераходны Кабінет, Офіс Святланы Ціханоўскай, Цэнтр Беларускай Салідарнасці і ініцыятыва «Вольныя» інфармуюць, што прыблізны час прыбыцця ў Варшаву групы з 10 былых палітвязняў, якія былі вызвалены дзякуючы намаганням Злучаных Штатаў Амерыкі 16 верасня, — сёння каля 15:30. Прыбыццё плануецца ў Цэнтр Беларускай Салідарнасці па адрасе Oleandrów 6, 00-636 Warszawa. Групу суправаджае каардынатарка ініцыятывы «Вольныя» Вераніка Станкевіч.

  7. У Паўночнай Радзе створана дэлегацыя дэмакратычных сілаў Беларусі: як гэта стала магчымым і чаму гэта важна? Прадстаўнікі беларускага дэмакратычнага руху атрымаюць афіцыйны голас у Паўночнай Радзе — міжпарламенцкай арганізацыі краінаў Паўночнай Еўропы, у якую ўваходзяць Данія, Ісландыя, Фінляндыя, Нарвегія, Швецыя. Гэта вынік сістэмнай працы па інстытуцыяналізацыі адносінаў, якую Офіс Святланы Ціханоўскай вядзе з паўночнымі партнёрамі. Нагадаем, раней дыпламатычны дарадца Дзяніс Кучынскі правёў сустрэчу з прэзідэнтам Паўночнай Рады Віле Вяруненам, дзе адной з галоўных тэмаў абмеркавання было стварэнне механізму рэгулярнага ўдзелу беларусаў у працы арганізацыі. А 10 верасня пацвердзілі гэтую дамоўленасць падчас сустрэчы з дырэктарам Офіса Паўночнай Рады міністраў у Літве Оле Андэрсан Ліндэманам. Стварэнне дэлегацыі азначае фармалізацыю адносінаў паміж дэмакратычнай Беларуссю і Паўночнай Радай. Новы фармат працы шмат у чым нагадвае мадэль супрацоўніцтва з Парламенцкай асамблеяй Рады Еўропы (ПАРЕ), дзе ў дэмакратычных сілаў таксама ёсць дэлегацыя. Цяпер беларуская дэлегацыя атрымае магчымасць: – Удзельнічаць у сесіях Паўночнай Рады і атрымоўваць досвед рэальнай міжнароднай парламенцкай дзейнасці; – Наўпрост даносіць беларускую павестку да парламентарыяў краінаў Паўночнага рэгіёну; – Уплываць на выпрацоўку рашэнняў у галіне бяспекі, правоў чалавека, адукацыі, сацыяльнай палітыкі, падтрымкі грамадзянскай супольнасці і г.д.; – Напрацоўваць кантакты і досвед для будучай Беларусі. Як будзе працаваць дэлегацыя ў Паўночнай Радзе? Дэлегацыя будзе фарміравацца не паводле персанальнага прынцыпу, а замацоўвацца за ключавымі дэмакратычнымі структурамі. У яе склад увойдуць прадстаўнікі Офіса Святланы Ціханоўскай, Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, Каардынацыйнай Рады, палітычных партыяў і экспертнай супольнасці, якія будуць самастойна вызначаць сваіх дэлегатаў перад кожнай сесіяй.

  8. Кароткі апдэйт ад дыпламатычнага дарадцы Святланы Ціханоўскай Дзяніса Кучынскага пра тое, як прайшоў дзень пасля вызвалення 25 палітзняволеных і што зараз адбываецца з іх рэлакацыяй і дакументамі.

  9. «Мэта павінна быць у тым, каб вызваліць усіх палітвязняў» У размове з Associated Press Святлана Ціханоўская распавяла пра вызваленне палітвязняў у выніку кантактаў ЗША з рэжымам Лукашэнкі і працяг рэпрэсій у краіне. Святлана Ціханоўская: «Я глыбока ўдзячная Дональду Трампу, Джону Коўлу і ўсёй адміністрацыі ЗША за тое, што яны зрабілі палітвязняў сваім прыярытэтам. Іх удзел ужо прынёс рэальныя вынікі — сотні людзей былі вызваленыя ў выніку дамоўленасцяў, дасягнутых пры пасярэдніцтве ЗША. Пры гэтым рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца, а Лукашэнка працягвае падтрымліваць вайну Расіі. У краіне па-ранейшаму застаюцца сотні палітвязняў. Таму вызваленне часткі людзей не азначае спынення рэпрэсій — новыя палітычныя справы і затрыманні працягваюцца. Наша задача — дамагчыся поўнага спынення рэпрэсій і вызвалення ўсіх людзей, якія знаходзяцца ў турмах за свае палітычныя перакананні».

  10. repost

    Вызваленыя і вывезеныя ў Літву 25 палітзняволеных! Як дапамагчы? Арганізацыі ўжо гатовыя аказаць палітзняволеным падтрымку ў аднаўленні пасля перажытых выпрабаванняў. Ніжэй — інфармацыя пра тое, як вы можаце дапамагчы. 📎 Падтрымайце экстраны збор BYSOL Як і раней, мэта — выплаціць мінімум €1000 кожнаму і кожнай з вызваленых. 👤 Далучайцеся да валанцёраў (-к) «Вольных» Валанцёрскія групы рэагавання «Вольных» дапамагаюць у моманты, калі патрэбная хуткая дапамога і каардынацыя. І калі патрэбная разавая дапамога ў Літве ці ў Польшчы. 🏠 Дапамажыце шэлтару ў Вільні Фонд «Краіна для жыцця», які ўтрымлівае шэлтар у Вільні, просіць далучыцца да экстранага збору. 🤝 Падтрымайце вызваленых у аднаўленні і рэсацыялізацыі У адаптацыі за мяжой палітзняволеным дапаможуць ініцыятывы «Вольныя» і «Dissidientby». Яны падтрымліваюць усіх былых палітзняволеных — таму данаты заўсёды актуальныя. 📢 Калі з'явяцца іншыя спосабы дапамагчы, мы падзелімся імі асобна. 📞 Працуе гарачая лінія: @hotline202512

  11. edited

    Як дапамагчы 25 вызваленым палітвязням Сёння былі вызваленыя 25 чалавек і вывезеныя. І цяпер ім патрэбная дапамога, каб аднавіцца і вярнуцца да звычайнага жыцця. BYSOL зноў адкрыў збор на экстраную дапамогу. Мэта збору — выплаціць па мінімум € 1 000 кожнаму вызваленнаму палітвязню. Гэтыя сродкі спатрэбяцца на арэнду жылля, медыцынскую дапамогу, аднаўленне дакументаў, бытавыя выдаткі. Большасць збораў закрываецца дзякуючы зусім невялікім ахвяраванням. Таму абсалютна любы данат дапамагае агульнай мэце. Далучайцеся да збору, калі гэта бяспечна для вас!

  12. Святлана Ціханоўская: «25 палітвязняў вызваленыя! Я вельмі рада за кожнага і кожную, хто сёння нарэшце апынуўся на свабодзе. А таксама за іх родных і блізкіх, якія чакалі гэтага дня. Мы таксама бачым, наколькі цяжка ідуць перамовы аб вызваленні людзей. Кожнае вызваленне патрабуе вялікіх намаганняў, і відавочна, што Лукашэнка не хоча адпускаць усіх палітычных зняволеных. Таму я ўдзячная амерыканскаму боку за складаную перамоўную працу, якая працягваецца. Важна, што, нягледзячы на ўсе цяжкасці, яна прыносіць канкрэтны гуманітарны вынік — людзі выходзяць на свабоду. Менавіта таму гэтую працу нельга спыняць. Неабходна, каб Злучаныя Штаты і Еўропа працягвалі каардынаваць свае намаганні і падтрымліваць працэс вызвалення людзей. Сёння разам з радасцю за вызваленых мы памятаем пра тых, хто ўсё яшчэ застаецца за кратамі. Іх сотні. За кожнай лічбай стаіць чалавек, яго сям'я і блізкія, якія працягваюць чакаць. Кожны вызвалены чалавек — гэта перамога. Таму сённяшняе вызваленне — гэта чарговы гуманітарны вынік, але далёка не канец гэтага працэсу. Праца павінна працягвацца, пакуль усе палітвязні не апынуцца на свабодзе. Мы будзем сустракаць вызваленых, дапамагаць ім вяртацца да жыцця пасля зняволення і працягваць нагадваць пра ўсіх, хто яшчэ чакае свайго дня свабоды».

  13. ❗️ИНФОРМАЦИЯ ОБ ОСВОБОЖДЕННЫХ Мы понимаем, как тяжело это ожидание родного человека на воле и насколько хочется узнать имена как можно скорее. Совместно с правозащитниками мы делаем всё, чтобы вы получили достоверную информацию как можно быстрее. Если вы являетесь родным или близким политзаключенного — обращайтесь на горячую линию @hotline202512. Там можно уточнить всю доступную на данный момент информацию о конкретном человеке. Данные об освобождении поступают частями, и каждое имя требует проверки. Предварительные списки могут содержать ошибки, поэтому мы не публикуем их, пока не убедимся в точности. Мы готовились к этому дню заранее. Правозащитники оперативно проверяют информацию, помогают освобожденным связаться с родными и оказывают необходимую поддержку в первые часы и дни после освобождения. Информация будет обновляться по мере ее поступления и проверки. Просьба быть аккуратными с информацией об освобожденных. Пожалуйста, будьте особенно бережны с информацией об освобождениях. Неподтверждённые имена и списки причиняют дополнительную боль тем, кто всё ещё ждёт своих близких. Это не вопрос того, кто сообщит новость первым. Это вопрос безопасности освобожденных и уважения к людям, которые прошли через заключение, и к их семьям.

  14. edited

    Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай — пра вызваленне палітвязняў Франак Вячорка ў эфіры «Обычного утра» распавёў пра перамоўны працэс вакол вызвалення беларускіх палітвязняў і адказаў на самыя важныя пытанні. — Калі чакаць добрых навінаў з Мінска? — Як Джон Коўл ставіцца да працэсу вызвалення палітвязняў і спынення рэпрэсіяў у Беларусі? — Ці можа дрон у небе над Літвой паўплываць на перамоўны працэс? — Якімі могуць быць умовы здзелкі гэтым разам? Глядзіце поўны выпуск і адказы на ўсе пытанні — па спасылцы.

  15. «Ідэалагічная індактрынацыя цесна звязана з мілітарызацыяй» Дарадца Святланы Ціханоўскай па адукацыі і навуцы Павел Церашковіч у размове з Радыё Свабода распавёў пра асноўныя праблемы беларускай адукацыі: узмацненне ідэалагічнай апрацоўкі дзяцей і мілітарызацыю адукацыйнага працэсу. Галоўнае з інтэрв’ю: Пра ідэалагічнае выхаванне «Сістэмная праблема ў тым, што адукацыя ў школах становіцца не галоўнай задачай. Галоўная задача — ідэалагічнае выхаванне, або, калі казаць больш дакладна, індактрынацыя — выхаванне паслухмянасці да ўлады. За тым, як школы выконваюць ідэалагічную праграму, цяпер сочыць нават пракуратура. Пры гэтым узроставы парог такой “апрацоўкі” панізіўся ўжо да дзіцячых садкоў: туды прыходзяць вайскоўцы, паказваюць зброю, даюць дзецям яе патрымаць. Чым старэйшымі становяцца дзеці, тым больш актыўна іх уцягваюць у гэтую сістэму». Пра мілітарызацыю адукацыі «Другая вялікая праблема — мілітарызацыя. У школах аднаўляецца пачатковая ваенная падрыхтоўка, але цяпер гэта ўжо цэлая сістэма, якая ахоплівае дзяцей ад першага класа і да апошняга курса ўніверсітэта. “Зарнічка”, “Зарніца”, “Арляняты”, “Прарыў”, конкурсы ваеннага строю і песні, вайсковыя клубы — усё гэта становіцца часткай адукацыйнага працэсу. Асабліва паказальна, што сёлета на вайсковыя зборы накіроўвалі не толькі хлопцаў, але і дзяўчат. У Беларусі патрыятычнае выхаванне фактычна ператварылася ў ваенна-патрыятычнае: іншага патрыятызму, акрамя як у галіфэ і колерах хакі, цяпер не ўяўляюць». Пра якасць адукацыі і закрытасць вынікаў «Беларусь адзін раз удзельнічала ў міжнароднай праграме ацэнкі адукацыйных дасягненняў навучэнцаў PISA, а пасля вырашыла больш не ўдзельнічаць. Два разы праводзілася Рэспубліканская праверка якасці ведаў, але яе вынікі так і не апублікавалі. Нават калі б вынікі былі апублікаваныя, узнікае пытанне: з чым іх параўноўваць? Школа пакуль яшчэ больш-менш працуе і пэўная база захоўваецца. А вось вышэйшая адукацыя коціцца пад адхон, бо там ёсць магчымасць рабіць больш дакладныя замеры якасці».

  16. Older posts