👀 Закуліссе Генеральнай Асамблеі ААН 3 дні ў Нью-Ёрку, 74,2 кіламетра, пройдзеных пешшу, працоўны графік з 8 раніцы да 12 ночы і больш за 60 кулуарных размоваў пра Беларусь. «Насамрэч вялікая дыпламатыя часта робіцца не ў вялікіх залах. Колькі было сустрэчаў і размоваў за гэтыя дні, ужо цяжка падлічыць. Дакладна больш за 60, а калі лічыць яшчэ і ўсе кантакты на працоўным узроўні — думаю, набярэцца і пад сотню. Часам пяць хвілінаў у калідоры, размова за кавай ці па дарозе на наступную сустрэчу даюць больш, чым некалькі гадзінаў перамоваў. Ты проста перасякаешся з палітыкам, нагадваеш пра Беларусь, абмяркоўваеш адну-дзве канкрэтныя рэчы — і раптам адкрываюцца новыя дзверы. А потым з гэтых пяці хвілінаў вырастаюць ужо сустрэчы, візіты і канкрэтныя дамоўленасці. Таму гэтыя тры дні ў Нью-Ёрку — гэта яшчэ і магчымасць фактычна скласці працоўны графік на наступны палітычны сезон: з кім сустракаемся, куды едзем і што можам разам зрабіць для Беларусі», — дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай і кіраўнік міжнароднага аддзелу Дзяніс Кучынскі.
Светлана Тихановская ✔
Subscribers
16.7K
+0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR)
16.2%2.7K avg views
Posting
3.2/day
last 6 hours ago
Reactions per 1K views
54.9
❤ 👍 👏
Views over time
| When | Views |
|---|---|
| 25 Sep 2026, 13:48 | 0 |
| 11 Nov 2026, 17:04 | 3.4K |
Who shared this post
Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)
Nobody yet.