Светлана Тихановская ✔

@tsikhanouskaya · Belarusian · active

Subscribers 16.7K Subscribers, last 30 days: 16.7K → 16.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 16.2%2.7K avg views
Posting 3.2/day last 6 hours ago
Reactions per 1K views 54.9 ❤ 👍 👏

Фінляндыя выдзеліць дадатковыя 100 тысяч еўра на дапамогу палітвязням На палях Генеральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская правяла сустрэчы з міністаркай замежных справаў Фінляндыі Элінай Валтонен і палітычным дзяржаўным сакратаром МЗС Пасі Раялам. Пасля сустрэч фінскі бок абвясціў пра дадатковыя 100 тысяч еўра на дапамогу беларусам, якія пацярпелі ад рэпрэсій. Сродкі будуць накіраваныя праз Міжнародны гуманітарны фонд і беларускія праваабарончыя арганізацыі, якія дапамагаюць палітвязням, вызваленым і іх сем’ям. Фонд працуе праз правераныя партнёрскія арганізацыі і забяспечвае фінансавую, прававую, псіхалагічную і іншую дапамогу пацярпелым ад рэпрэсій. Гэта ўжо другі ўнёсак Фінляндыі ў Міжнародны гуманітарны фонд. Новая дапамога асабліва важная на фоне новых вызваленняў: 16 верасня з беларускіх турмаў выйшлі 25 палітвязняў, якіх вывезлі ў Літву. Падчас сустрэч таксама абмеркавалі далейшыя намаганні па вызваленні палітвязняў, бяспековую сітуацыю ў Беларусі і рызыкі далейшага ўцягвання краіны ў расійскую вайну супраць Украіны. Асобна з дзяржаўным сакратаром Ціханоўская ўзняла праблемы беларусаў, якія жывуць у Фінляндыі, — пратэрмінаваныя пашпарты, дакументы і легалізацыя. «Дзякую Фінляндыі за паслядоўную салідарнасць з беларусамі. Асабліва важна, што гэтая падтрымка ператвараецца ў канкрэтную дапамогу людзям — палітвязням, вызваленым і сем’ям рэпрэсаваных. Мы павінны быць гатовыя да новых вызваленняў загадзя, каб чалавек, які выходзіць з турмы, адразу атрымаў неабходную падтрымку», — адзначыла Святлана Ціханоўская.

Views over time

02K4K6K23 Sep 06:5511 Nov 17:045K23 Sep 06:55: 0 views11 Nov 17:04: 5,050 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
23 Sep 2026, 06:550
11 Nov 2026, 17:045K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)