Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю
Сайт: https://pozirk.online
▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a
▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf
Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor
Subscribers2.7K +0 24h
Reach per post (ERR)12.1%331 avg views
Posting24.9/daylast 5 hours ago
Reactions per 1K views9.9👍 👎 ❤
Сродкі анкахвораму медыяменеджару Канстанціну Залатых сабраны за кароткі час
Сабраны сродкі для дапамогі экс-дырэктару рэдакцыі газеты “Беларусы і рынак”, былому палітвязню Канстанціну Залатых, паведаміў 29 кастрычніка фонд салідарнасці BySol.
Цяпер сабрана 6.883 еўра, запытана было 4.500.
28 кастрычніка паведамлялася, што ў Залатых дыягнаставана анкалагічнае захворванне.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 BySol
edited
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ шэсць чалавек
Адпаведны статус атрымалі Таццяна Конюхава, Антон Макараў, Сяргей Белы, Павел Губенка, Сяргей Рыбалёў і Віктар Фёдараў.
Праваабаронцы традыцыйна запатрабавалі ад уладаў неадкладна вызваліць згаданых і ўсіх палітычных зняволеных, спыніць рэпрэсіі.
Паводле даных “Вясны”, цяпер статус палітвязня ў Беларусі маюць 890 чалавек.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Позірк"
edited
Мінскі 407-ы завод “актыўна ўключаны” ў вытворчасць дэталяў для расійскай авіяцыі
Прадпрыемства ўключана ў праграму авіябудавання”, якую рэалізуюць Беларусь і РФ, — у межах праграмы вырабляюцца дэталі зборачных адзінак для расійскіх самалётаў Ту-204, Ту-214, МС-21, “Суперджэт”. Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі 29 кастрычніка дырэктар дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Ігар Голуб.
“Заказы і аб’ёмы, якія закантрактаваныя расійскімі калегамі з нашым заводам, выконваюцца ў поўным аб’ёме. Літаральна нядаўна быў падпісаны яшчэ шэраг кантрактаў менавіта на вытворчасць партый дэталяў зборачных адзінак менавіта для гэтых новых самалётаў”,
— адзначыў чыноўнік.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 caa.gov.by
edited
Латушка спадзяецца, што прысуд Гараўскаму будзе садзейнічаць прымяненню ўніверсальнай юрысдыкцыі ў Польшчы
Народнае антыкрызіснае ўпраўленне (НАУ) “не пакідае спроб рэалізаваць у Польшчы першы паспяховы кейс”, аналагічны швейцарскай справе Юрыя Гараўскага, заявіў кіраўнік НАУ, намкіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка.
“На жаль, сёння толькі ў нешматлікіх еўрапейскіх краінах мы можам у поўнай меры разлічваць на выкарыстанне гэтага механізму. Мы спадзяёмся, што прысуд Гараўскаму будзе садзейнічаць прымяненню ўніверсальнай юрысдыкцыі судамі ў Польшчы”,
— адзначыў Латушка.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Позірк"
edited
Беларус затрыманы ў Літве з падробленым пасведчаннем кіроўцы
Пра затрыманне ў пункце пропуску Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) грамадзяніна Беларусі паведаміла Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы (САДМ).
Беларус накіроўваўся на радзіму, адзначае памежная служба, у яго выяўлены падробленыя правы кіроўцы.
Паводле даных САДМ, 35-гадовы мужчына, які мае дазвол на часовае пражыванне ў Літве, увечары 26 кастрычніка перасоўваўся за стырном аўтамабіля Mercedes-Benz C320 з літоўскімі рэгістрацыйнымі нумарамі.
Беларус аштрафаваны на 300 еўра. Пачата дасудовае расследаванне па факце падробкі дакумента або яго выкарыстання. Максімальнае пакаранне, якое пагражае мужчыну, — 4 гады пазбаўлення волі.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 vsat.lrv.lt
edited
П’яны слесар за стырном камбайна наехаў на механізатараў у Свіслацкім раёне
42-гадовы механізатар загінуў, паведамляе Следчы камітэт.
Трагедыя здарылася 29 кастрычніка на тэрыторыі УСП “Саўгас Вялікасельскі” ў вёсцы Вялікае Сяло. Адзначаецца, што 58-гадовы слесар майстэрні, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення, кіруючы камбайнам, учыніў наезд на двух механізатараў. 64-гадовы механізатар, які выжыў, шпіталізаваны.
Распачата крымінальная справа паводле ч. 4 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў у стане алкагольнага ап’янення, якое прывяло па неасцярожнасці да смерці чалавека).
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 СК
edited
Беларусь задзейнічана ў гуманітарнай місіі ў акупаваных Расіяй Алешках
Украінская і расійская дэлегацыі, якія ўдзельнічаюць у гуманітарнай місіі ў акупаваных Алешках Херсонскай вобласці Украіны, 29 кастрычніка вылецелі з Гомеля ў Анапу (Расія, Краснадарскі край) адным самалётам, паведаміла са спасылкай на беларускія дзяржаўныя СМІ выданне “Суспільне Новини”.
Украінскую дэлегацыю ачольвае ўпаўнаважаны Вярхоўнай рады па правах чалавека Дзмітрый Лубінец, расійскую — упаўнаважаная па правах чалавека РФ Яна Лантратава.
Як адзначыла агенцтва РБК-Украіна, Беларусь стала “прамежкавым пунктам” аперацыі, якая прадугледжвае дастаўку дапамогі жыхарам горада і эвакуацыю ахвотных.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📹 БЕЛТА
edited
У Гродзенскай вобласці двух супрацоўнікаў Транспартнай інспекцыі абвінавачваюць у вымагальніцтве і хабарніцтве
У суд накіравана крымінальная справа двух супрацоўнікаў рэгіянальнага аддзялення Транспартнай інспекцыі, паведамляе Генеральная пракуратура.
Фігуранты абвінавачваюцца ў “атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры групай асоб паводле папярэдняй змовы, спалучаным з вымагальніцтвам”, адзначае ведамства.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Bermix Studio / unsplash.com
У Віцебску заведзена справа пра надбаўкі чыноўніку за хірургічныя аперацыі, на якіх ён не быў
На аднаго з кіраўнікоў галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Віцебскай вобласці заведзена справа паводле ч. 1 арт. 210 Крымінальнага кодэкса. Гэта крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі. Аб гэтым паведамляе Генеральная пракуратура.
Чыноўнік, як сцвярджаецца, атрымліваў аплату за хірургічныя аперацыі, на якіх не прысутнічаў. Пракуратура ацаніла скрадзенае ў медыцынскай установы ў 3.700 рублёў.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Gustavo Fring / pexels.com
edited
Грамадзянін Германіі выязджаў з Беларусі на BMW, які было ў вышуку, аўтамабіль канфіскавалі польскія памежнікі
Праз пункт пропуску Цярэспаль — Брэст грамадзянін Германіі спрабаваў уехаць у Польшчу на BMW M440i 2024 года выпуску, які знаходзіўся ў вышуку ў ФРГ.
З пачатку 2026 года супрацоўнікі Надбужанскага падраздзялення Памежнай аховы Польшчы выявілі 150 такіх аўтамабіляў агульным коштам больш за 14 млн злотых (3,5 млн долараў).
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Памежная ахова Польшчы
viral
Мінлясгас: попыт на пелеты сярод насельніцтва вырас за год у 3,5 раза
За дзевяць месяцаў 2026 года лясгасы рэалізавалі насельніцтву 6,2 тыс. тон пелет супраць 1,8 тыс. т за той жа перыяд мінулага года. Такім чынам, попыт вырас у 3,5 раза, паведаміла Мінлясгас.
Пасля ўвядзення санкцый ЕС у сакавіку 2022 года беларуская дрэваапрацоўчая галіна страціла легальны доступ да еўрапейскага рынку шэрагу відаў прадукцыі, уключаючы паліўныя пелеты.
☝️Пры гэтым расследаванні паказваюць, што частка беларускай драўніннай прадукцыі працягвала трапляць у ЕС праз трэція краіны.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 teplodar.ru
Прэзідэнт КМРУ СЕ пра праблемы з дакументамі ў беларусаў за мяжой: Мы ведаем пра гэтую сітуацыю і ставімся да яе вельмі сур'ёзна
Прэзідэнт Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў Савета Еўропы Гюн Марыт Хельгесэн на брыфінгу ў Страсбургу заявіла, што арганізацыя абазнаная пра складаную сітуацыю беларусаў за мяжой.
"Мы ўключылі беларускія дэмакратычныя сілы ў працу Кангрэса. Яна мае магчымасць выступаць, маецца моладзевы дэлегат. На кожным пасяджэнні мы заслухоўваем даклад, каб быць у курсе апошніх падзей",
— сказала яна.
Хельгесэн адзначыла, што ведае пра пазбаўленне беларусаў магчымасці карыстацца пашпартамі і пасведчаннямі асобы. Яна запэўніла, што Кангрэс працягне падтрымліваць дэлегацыю дэмакратычнай Беларусі і спадзяецца на прагрэс.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Позірк"
Пуцін і яго памагатыя павінны панесці адказнасць за кожную атаку — Ціханоўская пра гібель 13 чалавек на вакзале ў Дняпры
Святлана Ціханоўская адрэагавала на ўдар расійскага дрона па чыгуначным вакзале ў Дняпры ўдзень 29 кастрычніка.
"У выніку расійскага тэрору сёння на чыгуначным вакзале ў Дняпры загінула сама меней 13 мірных жыхароў. Мае думкі — з ахвярамі і іх сем'ямі",
— заявiла палітык, суправадзіўшы каментар фотаздымкамі ДСНС Украіны з месца трагедыі.
☝️Апошнія месяцы армія РФ масава атакуе грамадзянскія аб'екты ва Украіне, што прыводзіць да шматлікіх ахвяр. Крэмль сцвярджае, што ўдары не наносяцца па мірным насельніцтве. Эскалацыя тэрору адбываецца на фоне заяў адміністрацыі Трампа аб імкненні Расіі да міру.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 ДСНС Украіны
Усе асноўныя валюты падаражэлі на таргах 29 кастрычніка
На Беларускай валютна-фондавай біржы 29 кастрычніка ўсе асноўныя замежныя валюты падаражэлі. Долар вырас да 2,9462 рубля, расійскі рубель — да 3,6624 за 100, юань — да 4,4286 за 10, еўра — да 3,2815.
За дзевяць месяцаў 2026 года афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 4,33% — чацвёрты паказчык на постсавецкай прасторы пасля Расіі (+7,93%), Украіны (+5,84%) і Малдовы (+5,75%).
Менш за Беларусь долар падаражэў у краінах Балтыі (+3,48%) і Кыргызстане (+0,04%). У верасні долар у Беларусі патаннеў на 0,37%.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 sbh-partners.com
Жыхары Гродна асуджаныя за продаж фіктыўных тураў 45 кліентам
Двое жыхароў Гродна асуджаныя за махлярства з турамі. З чэрвеня 2025-га да лютага 2026-га яны прадавалі туры па заніжаных цэнах праз Instagram, Telegram і Viber, пераконвалі кліентаў загадзя аплаціць браніраванне, не маючы намеру выконваць абавязацельствы.
Грошы пераводзіліся на падкантрольныя рахункі, легалізавалі праз пасярэднікаў і крыпта-біржы, часткова абнаяўнівалі ў банкаматах Гродна.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 onlyyouqj / freepik.com
У Польшчы затрыманы падазраваны ў кантрабандзе цыгарэт, у яго аўтамабілі выяўленыя абломкі метэазонда
Аўтамабіль спынілі ў полі, кіроўца паспрабаваў уцячы. У машыне знайшлі цыгарэты без польскіх акцызных марак коштам больш за 92,7 тыс. злотых, а таксама абломкі метэазонда.
Памежная служба не ўдакладніла паходжанне цыгарэт і не паведаміла, ці звязаны знойдзены метэазонд з іх перавозкай. Метэазонды і паветраныя шары нярэдка выкарыстоўваюцца для дастаўкі кантрабанды з Беларусі ў краіны ЕС.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Памежная ахова Польшчы
edited
Ціханоўская заклікала ЕС, Украіну, Вялікабрытанію і Канаду захоўваць ціск на беларускі рэжым да сістэмных зменаў
Святлана Ціханоўская сустрэлася з дыпламатамі 15 краін — членаў ЕС, а таксама Украіны, Вялікабрытаніі і Канады. Яна заклікала трымаць вызваленне палітвязняў прыярытэтам у любых размовах з Мінскам.
Ціханоўская распавяла пра супрацоўніцтва з амерыканскай адміністрацыяй і спецпасланнікам Джонам Коўлам, падкрэсліўшы, што вызваленне людзей павінна заставацца гуманітарным пытаннем.
"Сёння мы працуем з партнёрамі, каб выцягнуць як мага больш палітвязняў. Кожны вызвалены чалавек — гэта вялікая перамога, але мы павінны дамагацца вызвалення ўсіх",
— сказала палітык.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Офіс Святланы Ціханоўскай
У Нароўлі за рулём чужога аўтамабіля загінуў 17-гадовы п'яны кіроўца без правоў
Двое жыхароў Нароўлі пазнаёміліся ў Калінкавічах з 17-гадовым мясцовым жыхаром, ужывалі алкаголь, а ўначы выклікалі таксі і прыехалі ў Нароўлю i зайшлi ў двор прыватнага дома, дзе стаяў незачынены Daewoo.
За руль сеў 17-гадовы, нягледзячы на тое што быў п'яны і не меў пасведчання кіроўцы. На дарозе Нароўля — Канатоп ён не даў рады кіраванню: аўтамабіль зачапіў абочыну і перакуліўся. Юнак атрымаў траўмы і ў той жа дзень памёр у бальніцы.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 narovlya.by
edited
👁🗨 Чорная ноч беларускай літаратуры. Як захавалася памяць аб расстраляных паэтах
У ноч на 30 кастрычніка 1937 года ў Мінску былі расстраляныя прадстаўнікі беларускай інтэлектуальнай эліты, у тым ліку 22 літаратары.
На працягу дзесяцігоддзяў памяць пра іх вярталася ў грамадскую прастору праз навуковыя даследаванні, пошукі страчаных твораў, літаратурныя чытанні і акцыі ў Курапатах.
Пасля 2020 года масавыя публічныя мерапрыемствы ў Беларусі сталі значна больш рызыкоўнымі, але традыцыя згадваць гэты дзень працягваецца ў беларускіх супольнасцях за мяжой, пiша ў сваiм матэрыяле для @pozirkonline Цалак Кахян.
🗝 Без VPN
#эксплэйнер_Позірку
edited
Ірландыя занепакоеная гвалтам над асуджанымі жанчынамі ў Беларусі
Па выніках перамоваў міністра замежных спраў Ірландыі Хелен Макінці і Святланы Ціханоўскай ведамства адзначыла, што асаблівую заклапочанасць выклікаюць гендарна абумоўленыя формы гвалту ў месцах зняволення і спробы запалохваць беларускіх жанчын у эміграцыі.
Макінці адзначыла неабходнасць міжнароднай увагі да парушэнняў правоў чалавека. Абмяркоўваліся вайна Расіі супраць Украіны, мілітарызацыя Беларусі, падтрымка грамадзянскай супольнасці і палітвязняў.
Міністр заявіла, што Ірландыя працягне падтрымліваць імкненне беларусаў да дэмакратычнай будучыні.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 t.me/tsikhanouskaya