У Нароўлі за рулём чужога аўтамабіля загінуў 17-гадовы п'яны кіроўца без правоў Двое жыхароў Нароўлі пазнаёміліся ў Калінкавічах з 17-гадовым мясцовым жыхаром, ужывалі алкаголь, а ўначы выклікалі таксі і прыехалі ў Нароўлю i зайшлi ў двор прыватнага дома, дзе стаяў незачынены Daewoo. За руль сеў 17-гадовы, нягледзячы на тое што быў п'яны і не меў пасведчання кіроўцы. На дарозе Нароўля — Канатоп ён не даў рады кіраванню: аўтамабіль зачапіў абочыну і перакуліўся. Юнак атрымаў траўмы і ў той жа дзень памёр у бальніцы. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 narovlya.by