👁🗨 Чорная ноч беларускай літаратуры. Як захавалася памяць аб расстраляных паэтах У ноч на 30 кастрычніка 1937 года ў Мінску былі расстраляныя прадстаўнікі беларускай інтэлектуальнай эліты, у тым ліку 22 літаратары. На працягу дзесяцігоддзяў памяць пра іх вярталася ў грамадскую прастору праз навуковыя даследаванні, пошукі страчаных твораў, літаратурныя чытанні і акцыі ў Курапатах. Пасля 2020 года масавыя публічныя мерапрыемствы ў Беларусі сталі значна больш рызыкоўнымі, але традыцыя згадваць гэты дзень працягваецца ў беларускіх супольнасцях за мяжой, пiша ў сваiм матэрыяле для @pozirkonline Цалак Кахян. 🗝 Без VPN #эксплэйнер_Позірку