Ціханоўская заклікала ЕС, Украіну, Вялікабрытанію і Канаду захоўваць ціск на беларускі рэжым да сістэмных зменаў Святлана Ціханоўская сустрэлася з дыпламатамі 15 краін — членаў ЕС, а таксама Украіны, Вялікабрытаніі і Канады. Яна заклікала трымаць вызваленне палітвязняў прыярытэтам у любых размовах з Мінскам. Ціханоўская распавяла пра супрацоўніцтва з амерыканскай адміністрацыяй і спецпасланнікам Джонам Коўлам, падкрэсліўшы, што вызваленне людзей павінна заставацца гуманітарным пытаннем. "Сёння мы працуем з партнёрамі, каб выцягнуць як мага больш палітвязняў. Кожны вызвалены чалавек — гэта вялікая перамога, але мы павінны дамагацца вызвалення ўсіх", — сказала палітык. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Офіс Святланы Ціханоўскай