У Віцебску заведзена справа пра надбаўкі чыноўніку за хірургічныя аперацыі, на якіх ён не быў На аднаго з кіраўнікоў галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Віцебскай вобласці заведзена справа паводле ч. 1 арт. 210 Крымінальнага кодэкса. Гэта крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі. Аб гэтым паведамляе Генеральная пракуратура. Чыноўнік, як сцвярджаецца, атрымліваў аплату за хірургічныя аперацыі, на якіх не прысутнічаў. Пракуратура ацаніла скрадзенае ў медыцынскай установы ў 3.700 рублёў. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Gustavo Fring / pexels.com