У Польшчы затрыманы падазраваны ў кантрабандзе цыгарэт, у яго аўтамабілі выяўленыя абломкі метэазонда Аўтамабіль спынілі ў полі, кіроўца паспрабаваў уцячы. У машыне знайшлі цыгарэты без польскіх акцызных марак коштам больш за 92,7 тыс. злотых, а таксама абломкі метэазонда. Памежная служба не ўдакладніла паходжанне цыгарэт і не паведаміла, ці звязаны знойдзены метэазонд з іх перавозкай. Метэазонды і паветраныя шары нярэдка выкарыстоўваюцца для дастаўкі кантрабанды з Беларусі ў краіны ЕС. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Памежная ахова Польшчы