П’яны слесар за стырном камбайна наехаў на механізатараў у Свіслацкім раёне 42-гадовы механізатар загінуў, паведамляе Следчы камітэт. Трагедыя здарылася 29 кастрычніка на тэрыторыі УСП “Саўгас Вялікасельскі” ў вёсцы Вялікае Сяло. Адзначаецца, што 58-гадовы слесар майстэрні, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення, кіруючы камбайнам, учыніў наезд на двух механізатараў. 64-гадовы механізатар, які выжыў, шпіталізаваны. Распачата крымінальная справа паводле ч. 4 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў у стане алкагольнага ап’янення, якое прывяло па неасцярожнасці да смерці чалавека). ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 СК