Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ шэсць чалавек Адпаведны статус атрымалі Таццяна Конюхава, Антон Макараў, Сяргей Белы, Павел Губенка, Сяргей Рыбалёў і Віктар Фёдараў. Праваабаронцы традыцыйна запатрабавалі ад уладаў неадкладна вызваліць згаданых і ўсіх палітычных зняволеных, спыніць рэпрэсіі. Паводле даных “Вясны”, цяпер статус палітвязня ў Беларусі маюць 890 чалавек. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Позірк"