Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю
Сайт: https://pozirk.online
▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a
▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf
Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor
Subscribers2.7K +0 24h
Reach per post (ERR)12.1%331 avg views
Posting24.9/daylast 5 hours ago
Reactions per 1K views9.9👍 👎 ❤
Лукашэнка распарадзіўся падключыць армію да сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі, змяніў парадак дактыласкапіі
Лукашэнка падпісаў два ўказы, першы абавязвае аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам штогод актуалізаваць пералікі аб'ектаў, якія трэба абсталяваць відэаназіраннем.
Прадугледжана дадатковае прыцягненне ІП і юрыдычных асоб да фінансавага забеспячэння сістэмы. Яе можна будзе выкарыстоўваць для фіксацыі парушэнняў правілаў дарожнага руху.
Другі ўказ змяняе парадак абавязковай дактыласкапічнай рэгістрацыі: вызначаны органы, упаўнаважаныя выдаваць напрамкі і праводзіць рэгістрацыю для новых катэгорый асоб, а таксама ўдасканальваецца абмен інфармацыяй паміж дзяржаўнымі органамі.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Мінск-Навіны"
Беларускіх журналістаў працягваюць абвяшчаць у міждзяржаўны вышук
Блогер і журналіст Глеб Сямёнаў абвешчаны ў міждзяржаўны крымінальны вышук. Ён вядомы як вядоўца акаўнту Kyky.org у TikTok, а таксама шоў "О(б)суждаем" і праекта "Люстэрка", "Как это понимать".
Звесткі пра яго з'явіліся ў базе РФ з паметкай, што яго шукае УУС Гомельскай вобласці. Артыкул, паводле якой вылучана абвінавачванне, не названы.
☝️Міждзяржаўная база рэгулярна папаўняецца імёнамі беларускіх журналістаў, медыяменеджараў і блогераў: 12 кастрычніка ў яе ўнесеныя звесткі медыяменеджара Аляксандра Васілевіча, раней — журналісткі tut.by Адар'і Гуштын і гісторыка Аляксандра Пашкевіча.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Global Look Press
Бяляцкі: тое, што робіць Лукашэнка, — гэта "гандаль людзьмі"
Праваабаронца падкрэсліў, што частковае вызваленне палітвязняў не азначае спынення рэпрэсій: адначасова з вызваленнем адных затрымліваюць іншых.
"Тое, што робіць Лукашэнка, — гэта "гандаль людзьмі": ён вызваляе вязняў сумлення ў абмен на адмену некаторых санкцый ці іншыя саступкі з боку ЗША, але пасля раўнда перамоваў саджае ў турму іншых",
— сказаў ён.
Бяляцкі не чакае добраахвотнага сыходу Лукашэнкі з улады і лічыць немагчымымі яго перамовы з дэмсіламі "пры яго жыцці". Адначасова змены ў аслабленай вайной Расіі могуць стварыць для беларусаў магчымасці для дэмакратычных пераўтварэнняў.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Місія беларускіх дэмсіл у Празе
Рыжанкоў запрасіў прэм'ер-міністра В'етнама ў Беларусь
Міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў перадаў запрашэнне наведаць Беларусь прэм'ер-міністру В'етнама Ле Мінь Хынгу на сустрэчы ў Ханоі 28 кастрычніка.
Бакі адзначылі развіццё супрацоўніцтва на абаронным і адукацыйным трэках і сышліся ў меркаванні, што патэнцыял экстэнсіўнага росту тавараабароту вычэрпваецца — неабходны пераход да кааперацыі ў рамках сумесных праектаў.
Сярод іх — вытворчасць малочнай прадукцыі з беларускай сыравіны, зборка трактароў і стварэнне гандлёвых дамоў з выставачнымі і інвестыцыйнымі функцыямі ў абедзвюх краінах.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 vietnam.vn
edited
Ціханоўская абмеркавала з кіраўніком МЗС Ірландыі падтрымку палітвязняў
У цэнтры ўвагі былі праблемы беларусаў з дакументамі, вызваленне палітвязняў, санкцыі супраць беларускіх уладаў і прыцягненне іх прадстаўнікоў да адказнасці за рэпрэсіі.
Святлана Ціханоўская адзначыла, што рэпрэсіі працягваюцца, і заклікала працягваць гуманітарную дапамогу, не аслабляючы санкцыі i разгледзець новае фінансаванне Міжнароднага гуманітарнага фонду для лячэння і рэабілітацыі былых палітвязняў.
Міністр паабяцала абмеркаваць гэтыя пытанні з Міністэрствам юстыцыі, уключаючы магчымасць індывідуальных рашэнняў.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 t.me/tsikhanouskaya
На сустрэчы з дэлегацыяй Ірана кіраўніцтва Белгідрамета надало "асаблівую ўвагу" радыяцыйнаму маніторынгу
Іранскім прадстаўнікам расказалі пра асноўныя віды назіранняў, пункты радыёлакацыйнага і метэаралагічнага маніторынгу і комплексы апрацоўкі даных.
Асобна Белгідрамет адзначае, што назірае за натуральным радыяцыйным фонам, фонам у раёнах АЭС, забруджваннем паветра, паверхневых вод і глебы, у тым ліку на тэрыторыях, якія зазналі забруджванне пасля Чарнобыльскай катастрофы.
☝️Іранская ядзерная праграма, якая рэалізуецца пры падтрымцы Расіі, стала галоўнай прычынай атак Ізраіля і ЗША. За апошнія паўтара года яны правялі дзве буйныя ваенныя аперацыі супраць Ірана, каб не дапусціць стварэння ядзернай зброі.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 minpriroda.gov.by
edited
☀️ Добрай раніцы! Сёння, 29 кастрычніка, беларусаў чакаюць наступныя падзеі:
▪️Ноч расстраляных паэтаў у Варшаве (Літаратурны музей імя Адама Міцкевіча, 18:00).
▪️Ноч паэтаў у Шчэціне (Klub Storrady, ul. Storrady Świętosławy 2, 19:00).
▪️Спектакль "Жоўты пясочак" у Варшаве (ul. Puławska 114, 19:00).
▪️Вечар памяці ахвяраў сталінскага тэрору (Музей вольнай Беларусі, ul. Foksal 11/1, 19:00).
▪️Паэтычная акцыя каля консульства Беларусі ў Беластоку (skwer Wolnej Białorusi 1, 17:00).
▪️Спектакль "Чырвоны крыж" тэатра "Прыехалі" ў Беластоку (Zmiana Klimatu, ul. Warszawska 6, 18:00).
▪️Чытанні Васіля Дранько-Майсюка, Алены Баяравай і канцэрт Фёдара Жывалеўскага ў Кракаве (ul. Beera Meiselsa 18, 18:30).
▪️Вечар паэтычных чытанняў у Вільнюсе (Aukų g. 2A, 19:30).
▪️Ноч паэтаў у Вільнюсе (Naujoji Riovoniu g., 10, 22.00).
▪️Тэатральна-музычная імпрэза "Будзем песьняй мінуўшчыну біць" да Ночы паэтаў у Вільнюсе (Gedimino pr. 45, 18.00).
▪️Чытанні вершаў з удзелам Святланы Ціханоўскай у Беларускім доме Таліна (Pärnu mnt 6, 18.00).
▪️Ноч (не)расстраляных паэтаў у Берліне (Am Sandwerder 5, 19.30).
▪️Ноч паэтаў у Кіеве (вул. Чыкаленкі, 1/3, 19:00).
▪️Музыкальна-паэтычная імпрэза "Чорная ноч" у Львове (вул. Шата Руставэлі 8, 18:00)
▪️Малітва, свечкі і чытанне вершаў у Капенгагене (Jesu Hjerte Kirke, Stenosgade 4A, 17:45).
▪️Акцыя памяці каля помніка Егішэ Чарэнцу ў Ерэване (16:00).
▪️Канцэрт Алеся Камоцкага "Мітусня каляровых дзён" у Мінску (вул. Рэвалюцыйная, 32, 19.00).
edited
🌙 Галоўныя навіны 28 кастрычніка:
👩🏻💼 Ціханоўская: Рэжым хоча размаўляць з Еўропай пра бізнэс, а не палітвязняў.
💡Беларускія дэмакратычныя сілы запускаюць кампанію дапамогі Украіне ва ўмовах энергетычнага крызісу.
🚄 Інфармацыі пра пацярпелых грамадзян Беларусі ў чыгуначнай катастрофе ў Іспаніі не паступала — МЗС.
🇺🇦 Спікер памежнай службы Украіны: Мы працягваем фіксаваць у Беларусі працу рэтранслятараў для БПЛА.
🇺🇳 Спецдакладчык ААН канстатаваў пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
📷 У кастрычніку 1523 года ў Кракаве выйшла з друку паэма Міколы Гусоўскага "Песня пра зубра".
Крыніца: eparodos.mab.lt
Спецдакладчык ААН канстатаваў пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі
Паводле інфармацыі ПЦ "Вясна", Нілс Муйжніекс на сесіі Генасамблеі Арганізацыі вырашыў прадставіць не толькі традыцыйны штогадовы агляд, але і аналіз становішча ў галіне гендарнай роўнасці і правоў жанчын у Беларусі.
Спецдакладчык па Беларусі "настойліва заклікаў беларускія ўлады ў поўным аб'ёме выканаць рэкамендацыі Камітэта па ліквідацыі ўсіх формаў дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын, пакласці канец палітычна матываваным пераследам, вызваліць і рэабілітаваць усіх жанчын, адвольна пазбаўленых волі за ажыццяўленне сваіх правоў".
У падтрымку даклада выступілі дэлегацыі ЕС, Аўстраліі, Вялікабрытаніі, Германіі, Ірландыі, Латвіі, Літвы, Ліхтэнштэйна, Польшчы і Славеніі, а з яго крытыкай — прадстаўнікі Венесуэлы.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Спецдакладчык ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Нілс Муйжніекс. Фота: "Позірк"
Нацбанк снизил на ноябрь расчетные величины стандартного риска по кредитам
По информации пресс-службы регулятора, для новых инвестиционных кредитов, предоставленных юрлицам, они снижены с 10,45% до 10,07%, для новых кредитов, предоставленных юрлицам, — с 11,79% до 11,39%.
Ставки для новых кредитов физлицам, уменьшатся с 17,65% до 16,94%, для новых срочных безотзывных банковских вкладов физлиц в рублях со сроком возврата от года до трех лет — с 12,6% до 12,17%.
☝️Задолженность по рублевым и валютным кредитам, выданным банками юридическим лицам, на 1 сентября 2026 года составила 68 млрд 867,7 млн рублей — на 13,4% больше, чем на аналогичную дату 2025-го. Просроченная задолженность достигла 432,9 млн рублей (рост в 2,3 раза).
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 soyuz.by
Ад пачатку кастрычніка суседнія краіны ЕС зафіксавалі больш за 1 тыс. спроб парушэння мяжы з боку Беларусі
1.006 спроб парушэння мяжы з боку Беларусі за пазначаны перыяд зафіксавалі суседнія краіны Еўрасаюза, сведчыць праведзены "Позіркам" аналіз аператыўных даных памежных службаў.
За мінулыя суткі, 27 кастрычніка, мігранты спрабавалі трапіць у ЕС праз беларускую тэрыторыю 34 разы. Усе спробы зарэгістраваныя на мяжы з Латвіяй.
☝️У 2026 годзе менавіта Латвія зазнае найбольшы міграцыйны ціск. У кастрычніку на яе прыпадае 87,3% усіх спроб пранікнення нелегалаў, з пачатку года — 84,7%.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Архіўнае фота: vsat.lrv.lt
Посол Беларуси в Египте вручил верительные грамоты генсеку Лиги арабских государств
Стороны обсудили “перспективные направления сотрудничества Беларуси с ЛАГ и ее специализированными организациями, включая проведение совместных мероприятий в ближайшей перспективе“, сообщила пресс-служба МИД Беларуси.
Посол Евгений Соболевский был назначен послом в Каире и постоянным представителем при ЛАГ 30 июня 2025 года. Набиль Фахми приступил к исполнению обязанностей генерального секретаря ЛАГ 1 июля 2026-го, сменив Ахмеда Абу аль-Гейта, занимавшего этот пост в течение 10 лет.
☝️ЛАГ — региональная межправительственная организация. Создана в Каире 22 марта 1945 года. Страны-учредители — Египет, Ирак, Ливан, Саудовская Аравия, Сирия, Иордания и Йемен. Сейчас в составе объединения 22 государства.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 president.gov.by
Лукашенко распорядился подключить к системе мониторинга вооруженные силы и изменил порядок дактилоскопии
Первый указ корректирует нормативные акты о видеонаблюдении “с учетом практики их применения“.
Например, предусмотрено “дополнительное привлечение индивидуальных предпринимателей и юридических лиц к организационному и финансовому обеспечению системы“. Пользоваться системой видеонаблюдения также смогут подразделения Вооруженных сил, которые “осуществляют оперативно-разыскную деятельность и охраняют критически важные объекты“, сообщает пресс-служба Александра Лукашенко.
Вторым указом изменен порядок обязательной государственной дактилоскопической регистрации. Документ принят для реализации закона от 2 февраля 2026 года об изменении законодательства в этой сфере.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 Архивное фото: "Минск-новости"
edited
BySol адкрыў збор дапамогі анкахвораму экс-палітвязню Канстанціну Залатых
Збор сродкаў для былога дырэктара рэдакцыі газеты "Белорусы и рынок" Канстанціна Залатых, які быў рэпрэсаваны паводле палітычных матываў, абвясціў фонд салідарнасці BySol.
У 57-гадовага экс-дырэктара рэдакцыі газеты "Белорусы и рынок" дыягнаставаны рак ныркі і іншыя захворванні, якія развіліся ў зняволенні.
Залатых быў затрыманы 18 траўня 2022 года. Год і два месяцы ён правёў у сталічным СІЗА №1, а пасля вынясення прысуду быў этапаваны ў калонію ў Наваполацку. Свой тэрмін ён адбыў да канца і выйшаў на волю 23 кастрычніка 2025 года.
Сума збору складае 4,5 тыс. еўра.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 BySol
edited
👁🗨 "Задача — усвядоміць, што існуюць і іншыя спосабы кіравання"
У Страсбургу адбыўся Кангрэс мясцовых і рэгіянальных уладаў, у якім удзельнічаюць губернатары, мэры, лідары мясцовых уладаў з 46 краін Савета Еўропы.
Як мясцовыя ўлады краін Савета Еўропы могуць дапамагчы беларускай грамадзянскай супольнасці і дэмакратычным сілам у выгнанні? Чаму беларусам важна набываць у еўрапейскіх краінах досвед дэмакратычнага кіравання?
На гэтыя і іншыя пытанні ў размове з @pozirkonline адказвае дакладчыца Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў Савета Еўропы па пытаннях дэмакратычнай Беларусі Белінда Готардзі.
🗝 Без VPN
#гутаркі_Позірку
Спікер памежнай службы Украіны: Мы працягваем фіксаваць у Беларусі працу рэтранслятараў для БПЛА
На тэрыторыі Беларусі "не адбываецца" нарошчвання прысутнасці войскаў на ўкраінскім напрамку, аднак працягваюць працаваць рэтранслятары сігналу для расійскіх беспілотнікаў, заявіў агенцтву "Укрінфарм" прадстаўнік Дзяржпамежслужбы Украіны Андрэй Дземчанка.
"На жаль, мы працягваем фіксаваць працу [рэтранслятараў для РФ]. Фактычна гэта не азначае, што рэтранслятар уключаны там кругласутачна, але мы бачым перыядычную змену месцаў, дзе яны ўключаюцца", — сказаў Дземчанка.
☝️2 кастрычніка спікер ДПСУ ўжо паведамляў пра значнае павелічэнне колькасці мабільных рэтранслятараў на тэрыторыі Беларусі, якія дапамагаюць Расіі карэктаваць удары па ўкраінскай тэрыторыі.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Новини.LIVE
edited
Інфармацыі пра пацярпелых грамадзян Беларусі ў чыгуначнай катастрофе ў Іспаніі не паступала — МЗС
Спачуванні сем'ям загінулых у выніку чыгуначнай катастрофы ў іспанскай правінцыі Таледа выказала Міністэрства замежных спраў Беларусі.
Паводле інфармацыі ведамства, "да гэтага часу звестак пра грамадзян Беларусі сярод загінулых і пацярпелых не паступала". Амбасада ў Іспаніі "падтрымлівае пастаянны кантакт з мясцовымі ўладамі і працягвае сачыць за сітуацыяй".
☝️Аварыя здарылася раніцай каля горада Урда. Паводле папярэдніх звестак, састаў дзяржаўнага перавозчыка Renfe сутыкнуўся з цягніком прыватнага аператара Iryo, які спыніўся. Паводле апошніх звестак, загінула не менш за 64 чалавекі, каля 80 атрымалі раненні.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 MЗС
У Пакістане мясцовага жыхара падазраюць у махлярстве пад выглядам працаўладкавання суграмадзян у Беларусі
Паліцыя затрымала жыхара пакістанскай правінцыі Пенджаб Мунавара Алі. Ён разам з саўдзельнікамі атрымаў каля 271 тыс. долараў за афармленне працоўных віз у Беларусь і Іспанію, аднак абяцаныя візы не аформіў і сродкі не вярнуў, паведамляе ProPakistani.
👆Аляксандр Лукашэнка ў красавіку 2025 года выказаў гатоўнасць прыняць на працу 100–150 тыс. пакістанскіх спецыялістаў. Пазней было падпісана адпаведнае пагадненне. Нягледзячы на гэта, працоўная міграцыя з Пакістана ў Беларусь не набыла масавага характару.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 (ілюстрацыйнае) industriall-union.org
За апошнія шэсць гадоў па амністыі на волю выйшла толькі чацвёра палітвязняў — “Вясна”
Усе яны былі асуджаныя да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Вызваленне адбылося ў 2023 годзе, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Праваабаронца “Вясны” Валянцін Стэфановіч мяркуе, што новая амністыя, закон аб якой 28 кастрычніка даручыў распрацаваць Аляксандр Лукашэнка, таксама не закране палітвязняў. Асуджаных за "экстрэмізм" і “злосных парушальнікаў рэжыму” (а гэта амаль усе палітвязні) звычайна амністыя не тычыцца.
Праваабаронца таксама лічыць, што ўлады зацікаўленыя ў вызваленні палітвязняў менавіта з дапамогай памілавання, паколькі гэты механізм дазваляе прымаць індывідуальныя рашэнні і выкарыстоўваць вызваленне зняволеных у палітычных мэтах.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
Уволен по возрасту замглавы МВД Дмитрий Корзюк
Офицер уволен “по возрасту с правом ношения установленной формы одежды и знаков различия”, сообщает пресс-служба МВД.
Лукашенко в последнее время активно меняет кадры в силовом блоке.
Полковник Владимир Сафонов назначен командующим ССО. Начальником штаба — первым заместителем командующего войсками Западного оперативного командования назначен генерал-майор Андрей Кравченко. Александр Лавренов назначен командующим войсками Северо-Западного оперативного командования. 28 сентября начальник Генерального штаба Вооруженных сил — первый заместитель министра обороны Павел Муравейко был назначен заместителем главы администрации Лукашенко.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 Дмитрий Корзюк. Фото: instagram.com/belarus_police