Усе асноўныя валюты падаражэлі на таргах 29 кастрычніка На Беларускай валютна-фондавай біржы 29 кастрычніка ўсе асноўныя замежныя валюты падаражэлі. Долар вырас да 2,9462 рубля, расійскі рубель — да 3,6624 за 100, юань — да 4,4286 за 10, еўра — да 3,2815. За дзевяць месяцаў 2026 года афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 4,33% — чацвёрты паказчык на постсавецкай прасторы пасля Расіі (+7,93%), Украіны (+5,84%) і Малдовы (+5,75%). Менш за Беларусь долар падаражэў у краінах Балтыі (+3,48%) і Кыргызстане (+0,04%). У верасні долар у Беларусі патаннеў на 0,37%. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 sbh-partners.com