Пуцін і яго памагатыя павінны панесці адказнасць за кожную атаку — Ціханоўская пра гібель 13 чалавек на вакзале ў Дняпры Святлана Ціханоўская адрэагавала на ўдар расійскага дрона па чыгуначным вакзале ў Дняпры ўдзень 29 кастрычніка. "У выніку расійскага тэрору сёння на чыгуначным вакзале ў Дняпры загінула сама меней 13 мірных жыхароў. Мае думкі — з ахвярамі і іх сем'ямі", — заявiла палітык, суправадзіўшы каментар фотаздымкамі ДСНС Украіны з месца трагедыі. ☝️Апошнія месяцы армія РФ масава атакуе грамадзянскія аб'екты ва Украіне, што прыводзіць да шматлікіх ахвяр. Крэмль сцвярджае, што ўдары не наносяцца па мірным насельніцтве. Эскалацыя тэрору адбываецца на фоне заяў адміністрацыі Трампа аб імкненні Расіі да міру. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 ДСНС Украіны