Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю
Сайт: https://pozirk.online
▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a
▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf
Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor
Subscribers2.7K +0 24h
Reach per post (ERR)12.1%331 avg views
Posting24.9/daylast 5 hours ago
Reactions per 1K views9.9👍 👎 ❤
edited
Швейцарскі суд прысудзіў Юрыю Гараўскаму два гады пазбаўлення волі ўмоўна за выкраданне Анатоля Красоўскага
Прысуд былому байцу беларускага спецатрада хуткага рэагавання вынес кантанальны суд Санкт-Галена, паведамляе "Новы Час" з месца падзей. Ён не тычыцца забойства, вынікае з публікацыі. Па эпізодзе, звязаным са знікненнем былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі, яго апраўдалі.
У верасні 2023 года суд швейцарскага горада Роршах ужо разглядаў справу аб гвалтоўным знікненні Захаранкі, Красоўскага і экс-старшыні ЦВК Беларусі Віктара Ганчара ў межах універсальнай юрысдыкцыі. Тады суд прызнаў Гараўскага невінаватым, палічыў доказы яго віны недастатковымі. Прадстаўнікі пацярпелых абскардзілі рашэнне.
☝️У 2019 годзе Гараўскі заявіў у СМІ, што 7 траўня 1999 года быў у складзе так званага "эскадрона смерці", які на загад Дзмітрыя Паўлічэнкі выкраў і забіў Захаранку, а 16 верасня таго ж года — Ганчара і Красоўскага.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Юры Гараўскі. Фота: Deutsche Welle
Ціханоўская павіншавала "Студэнцкі спіс" з перамогай на выбарах у Сербіі
"Ваша рашучасць і прыхільнасць будучыні сваёй краіны па-сапраўднаму натхняюць. Жадаю Сербіі і ўсяму яе народу ўсялякіх поспехаў у пабудове квітнеючай будучыні, заснаванай на дэмакратыі і вяршэнстве права", — напісала дэмлідар Святлана Ціханоўская ў сацыяльнай сетцы X.
"Студэнцкі спіс" сфармаваны актывістамі антыўрадавых пратэстаў у краіне ў 2024 годзе. Яго ачоліў 56-гадовы прафесар медыцыны Ілія Срдановіч.
☝️Паводле папярэдніх даных выбарчай камісіі Сербіі, "Студэнцкі спіс — Студэнты перамагаюць" атрымаў 52,54% галасоў, спіс "Аляксандр Вучыч — "Аб'яднаная Сербія" — 39,29%.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 pixabay.com
Больш за 70 былых палітвязняў заклікалі ЕС больш актыўна дамагацца вызвалення людзей у Беларусі
Спасылку на іх адкрыты ліст да еўрапейскіх лідараў апублікавала ў сацыяльных сетках адна з падпісантаў, былая галоўны рэдактар разгромленага ўладамі партала tut.by Марына Золатава.
"Мы просім выкарыстоўваць усе даступныя сродкі: дыпламатычныя каналы, перамоўныя фарматы, ціск і стымулы, публічную і закрытую працу", — гаворыцца ў звароце, датаваным 20 кастрычніка.
Аўтары ліста заклікалі зрабіць вызваленне людзей "пастаянным пунктам парадку дня пры любых кантактах з Мінскам і пры любых размовах пра будучыню адносін з Беларуссю".
Ліст падпісалі 73 былыя палітвязні, у тым ліку Андрэй Аляксандраў, Марыя Калеснікава, Марфа Рабкова, Людміла Чэкіна, Віктар Бабарыка, Алана Гебрэмарыям, Ігар Карней і іншыя.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
На сто жыхароў Еўропы менш, чым тыднем раней, наведала Беларусь па бязвізе за апошнія сем дзён
З 19 да 26 кастрычніка ў Беларусь у бязвізавым парадку ўехала 5.597 жыхароў еўрапейскіх дзяржаў (тыднем раней — 5.697), сведчыць аналіз даных Дзяржпагранкамітэта.
За мінулы тыдзень у краіну прыбылі 2.615 грамадзян Літвы, 1.285 грамадзян і неграмадзян Латвіі, 862 грамадзяніны Польшчы, 835 грамадзян іншых еўрапейскіх дзяржаў са спіса пашыранага бязвізу.
☝️З сярэдзіны вясны 2022 года Беларусь наведалі 1.464.520 жыхароў еўрапейскіх краін. Напрыканцы 2025 года Аляксандр Лукашэнка падоўжыў бязвізавы ўезд для грамадзян 38 еўрапейскіх краін. Большасць з іх беларускія ўлады лічаць "недружалюбнымі".
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 (илюстрацыйнае) delfi.lt
У Мінску затрыманы наркакур'ер, які раней "жыў у Еўропе"
27-гадовы жыхар сталіцы распаўсюджваў марыхуану і гашыш праз схованкі-закладкі, паведаміла ГУУС Мінгарвыканкама.
Паводле звестак ГУУС, летам 2026 года фігурант быў дэпартаваны ў Беларусь, "пра што паведаміў сваім дылерам", якія "прапанавалі яму працягнуць працаваць" закладчыкам у краіне.
У затрыманага і ў абсталяваных ім схованках выяўлена каля 200 г марыхуаны і не менш за 60 г гашышу. Распачатая крымінальная справа. Мужчыну пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 (ілюстрацыйнае) ДМК
edited
Лукашенко пожелал 80-летнему переизбранному президенту Бразилии “профессионального долголетия“
О продемонстрированном бразильским народом “доверии к последовательному курсу“ президента Бразилии Лулы да Силвы заявил Александр Лукашенко, поздравляя его с переизбранием на пост президента.
“Можете и далее рассчитывать на Беларусь как на надежного и ответственного партнера, нацеленного на расширение прочных двусторонних отношений на принципах взаимного уважения и дружбы ради благополучия наших народов“, — отметил Лукашенко.
☝️Согласно данным Высшего избирательного суда Бразилии, Лула да Силва набрал 51,79% действительных голосов избирателей на президентских выборах, а его соперник Флавиу Болсонару — 48,21%. Это был второй тур выборов.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 Лула да Силва. Фото: wikimedia.org
edited
За тыдзень паступіла больш за 2 тыс. паведамленняў пра званкі тэлефонных махляроў — МУС
За суткі 25 кастрычніка ў міліцыю паступіла каля 100 такіх паведамленняў, паведаміла прэс-служба МУС.
Ведамства заявіла, што за дзень "зарэгістравана пяць злачынстваў, учыненых з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій".
Праведзены "Позіркам" аналіз штодзённых зводак МУС паказаў, што з 19 па 25 кастрычніка ў міліцыю паступіла больш за 2 тыс. паведамленняў пра званкі тэлефонных махляроў; затрымана шэсць кур'ераў, у двух з іх канфіскавана агулам больш за 100 тыс. рублёў.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 pixabay.com
edited
У Мінску прадаюцца расійскія кішэнныя календары на 2027 год з указаннем святочных дзён у РФ
У кнігарні Мінска паступілі ў продаж кішэнныя календары на 2027 год расійскай вытворчасці з указаннем святочных дзён у РФ. Пра гэта паведамілі “Позірку” чытачы.
Паводле іх слоў, прадаўцы аргументуюць рэалізацыю такіх календароў тым, што яны танныя і іх купляюць расіяне, якія прыязджаюць у Беларусь.
☝️У календары чырвоным колерам пазначаныя доўгія навагоднія выхадныя ў студзені (у Беларусі не практыкуюцца), Дзень абаронцы Айчыны 23 лютага (у Беларусі таксама адзначаецца на дзяржаўным узроўні, але не з’яўляецца выходным), Дзень народнага адзінства 4 лістапада. Яшчэ адно дзяржсвята — Дзень Расіі (12 чэрвеня) — налета прыпадае на суботу.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 чытач "Позірку"
edited
ВУП Беларусі расце галоўным чынам за кошт гандлю — ЕАБР
Рост валавога ўнутранага прадукту краіны ў студзені — верасні 2026 года склаў 2,0%, захаваўшыся на ўзроўні студзеня — жніўня, адзначаюць аналітыкі. Пры гэтым гандаль вырас на 4% пасля 3,9% месяцам раней.
У бягучых цэнах ВУП склаў 237 млрд рублёў.
Па выніках года аналітыкі чакаюць росту ВУП прыкладна на 2,1%. Згодна з найважнейшымі эканамічнымі прагнознымі (дэ-факта планавымі) параметрамі на 2026 год, валавы ўнутраны прадукт павінен павялічыцца на 2,8%.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Калаж з фота quasa.io
Лукашэнка пахваліў Аўстрыю за "збалансаваную пазіцыю нейтралітэту"
Такі своеасаблівы камплімент змяшчаецца ў віншаванні з нацыянальным святам народа Аўстрыі.
Адначасова палітык заявіў, што выступае за "аднаўленне канструктыўнага супрацоўніцтва" паміж Мінскам і Венай, якое "сумесна выбудоўвалі дзесяцігоддзямі".
☝️Аўстрыя з'яўляецца часткай Еўрапейскага саюза, які не прызнае Лукашэнку легітымным прэзідэнтам Беларусі і ўвёў санкцыі ў дачыненні да Мінска і прадстаўнікоў кіроўнага рэжыму. Дэмакратычныя сілы супрацоўнічаюць з Венай. Святлана Ціханоўская неаднаразова наведвала гэтую краіну.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 stock.adobe.com / FAHNENGÄRTNER
edited
Минюст: В Беларуси планируется изменить минимальный размер алиментов
"В настоящее время в государственных органах прорабатывается вопрос по корректировке минимального размера алиментов. И, возможно, в ближайшее время будут какие-то изменения в этом направлении“, сообщила представитель Министерства юстиции Елена Расолько в программе “Суровый взгляд“ на телеканале СТВ.
Если образовалась задолженность по алиментам, должником занимается судебный исполнитель. Когда все механизмы исчерпаны, то, как заявила Расолько, “инициируется перед органами уголовного преследования вопрос о привлечении должника к уголовной ответственности по статье "уклонение родителей от содержания детей".
Сейчас нижняя планка алиментов привязана к бюджету прожиточного минимума в среднем на душу населения: “С 1 августа по 30 октября он установлен на уровне 530 рублей 37 копеек.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 tut.by
Шпакоўскі заявіў аб адпаведнасці стандартам у зоне яго адказнасці прайграных Вучычам выбараў у Сербіі
Выбары прайшлі ўчора, кіруючая кааліцыя “Аляксандр Вучыч — Аб’яднаная Сербія “прайграла апазіцыйнаму “Студэнцкаму спісу”.
“Экс-прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч да абвяшчэння афіцыйных вынікаў галасавання прызнаў сваю паразу і абвясціў аб пераходзе ў апазіцыю. <...> Вучыч <...> заяўляў пра гатоўнасць змірыцца з пройгрышам на выбарах і стрымаў сваё слова“, — напісаў член камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Аляксандр Шпакоўскі, які быў назіральнікам ад АБСЕ.
☝️41-гадовы Шпакоўскі раней быў звязаны з апазіцыйным рухам і прытрымліваўся радыкальных поглядаў. У сярэдзіне 2010-х адкрыта перайшоў на праўладныя пазіцыі. Ён неаднаразова адмаўляў наяўнасць рэпрэсій у Беларусі, а таксама абараняў сілавікоў пасля пратэстаў, выступаў супраць амністыі палітычных апанентаў.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Вялікая зала Народнай Скупшчыны Сербіі. Фота: прэс-служба сербскага парламента
☀️ Добрай раніцы! Сёння, 26 кастрычніка, беларусаў чакаюць наступныя падзеі:
▪️ Квіз "Беларусь" у Мінску (рэстаран "Старамесны півавар", 19:00)
▪️ Сустрэча з Веславам Харужым у Саколцы (Публічная бібліятэка імя Віславы Шымборскай у Саколцы, 17:00)
▪️Філасоўскі клуб "OIKOUMENE", "Крытычнае мысленне і свабода" (Варшава, Беларускі моладзевы хаб, 18:30)
edited
Перададзены Польшчай у Беларусь паводле абмену агент Надзейка паведамляў КДБ прозвішчы ўдзельнікаў “Паспалітага рушэння” — СМІ
Падрабязнасці супрацоўніцтва з КДБ грамадзяніна Беларусі Уладзіслава Надзейкі, які пераехаў з Гродна ў Беласток пасля падзей 2020 года, паведаміў учора тэлеканал TVP.
Знаёмая мужчыны паведаміла аўтарам рэпартажу, што пасля размоваў з Надзейкам да яе бацькі ў Беларусі прыходзілі супрацоўнікі КДБ. “Яны ведалі пра мяне ўсё. Што я была валанцёрам, што была ў палку (верагодна, гаворка пра полк Каліноўскага. — “Позірк”.)”, — сказала яна.
Паведамляецца, што з супрацоўнікамі КДБ Надзейка сустракаўся ў Будапешце, дзе ў часы праўлення прэм’ер-міністра Віктара Орбана беларускія і расійскія спецслужбы пачуваліся ў бяспецы.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Уладзіслаў Надзейка пасля абмену і вяртання ў Беларусь. Відэа: TVP / стоп-кадр: "Позірк"
🌙 Галоўныя навіны 19-25 кастрычніка:
🪂 За восеньскі прызыў на тэрміновую службу ў войскі плануецца накіраваць 10 тыс. чалавек
✝️ Павел Севярынец абраны старшынёй Беларускай хрысціянскай дэмакратыі
📚 Беларусь забараніла ўвозіць з Латвіі кнігі, мэблю, электроніку і вуды.
🥋У Польшчы затрымана 11 беларускіх каратыстаў, якія прыехалі на чэмпіянат свету па турыстычных візах
✈️ Праз атаку БПЛА масава адмяняліся і пераносіліся авіярэйсы паміж Масквой і Беларуссю
📷 Традыцыя саломапляцення ў Беларусі — серыя вобразаў-ахоўнікаў, www.threads.com/@salena.plaiting
edited
БПЛА ўдарыў па грузавым цягніку, які рухаўся ў Гомель, загінуў машыніст
Пра гэта паведаміў у сваім тэлеграм-канале губернатар Бранскай вобласці (РФ) Ягор Кавальчук.
Паводле яго слоў, цягнік быў атакаваны “варожым дронам-камікадзэ”. У выніку атакі “пашкоджаны корпус лакаматыва”.
“44-гадовы машыніст быў неадкладна дастаўлены ў бальніцу, але, да вялізнага гора, ад атрыманых раненняў памёр”,
— напісаў Кавальчук.
Грамадзянства загінулага ён не назваў.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Johannes Plenio / unsplash.com
edited
Лукашэнка назваў смешнымі аб’ёмы ўзаемнага гандлю Беларусі і Манголіі
Прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі паведаміла пра яго сустрэчу 25 кастрычніка “ў нефармальнай абстаноўцы” з прэзідэнтам Манголіі Ухнаагійнам Хурэлсухам 🇲🇳
“Заўтра мы ўжо ў больш афіцыйнай абстаноўцы абмяркуем сучаснасць і будучыню нашых стасункаў. Але коратка калі казаць, я б прапанаваў, каб мы пачалі з двух-трох важных для нас з Манголіяй праектаў і каб мы пачалі наша супрацоўніцтва”,
— сказаў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, неабходна даць “старт вельмі інтэнсіўнаму, нармальнаму супрацоўніцтву”.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі
edited
МЗС "настойліва" рэкамендуе грамадзянам устрымацца ад паездак у шэсць краін Еўропы ў сувязі з пратэстамі, якія там праходзяць
Гаворка пра Францыю, Бельгію, Італію, Іспанію, Партугалію і Албанію.
У заяве ведамства гаворыцца, што ў гэтых дзяржавах адзначаецца “рэзкае ўскладненне ўнутрыпалітычнай абстаноўкі, якое суправаджаецца масавымі акцыямі, у тым ліку з удзелам радыкальна настроеных асоб, паведамленнямі аб непрапарцыйным ужыванні сілы з боку праваахоўных органаў і адвольных затрыманнях”.
“У асобных рэгіёнах Францыі ўжо ўведзеная каменданцкая гадзіна. Не выключана яе распаўсюджванне на ўсю тэрыторыю краіны, увядзенне рэжыму надзвычайнага становішча, а таксама аналагічных абмежавальных мер — у іншых закранутых беспарадкамі дзяржавах, уключаючы абмежаванне працы грамадскага транспарту і перабоі ў працы інтэрнэту і сродкаў сувязі”,
— заяўляе МЗС.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 endarmerie.interieur.gouv.fr
edited
Ціханоўская: Вызваленне палітвязняў павінна суправаджацца спыненнем рэпрэсій
Прэс-служба дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай паведаміла пра яе ўдзел 25 кастрычніка ў фестывалі “Гульні свабоды” (Igrzyska Wolności) у Лодзі (Польшча).
Адзначаецца, што “ў размове з журналісткай Агнешкай Ліхнеровіч і гасцямі фестывалю Ціханоўская абмеркавала вызваленне палітвязняў, падтрымку беларусаў і стасункі з Польшчай”.
“Асобна закранулі штодзённыя цяжкасці беларусаў у Польшчы — праблемы з дакументамі і банкаўскімі рахункамі, а таксама захаванне беларускай культуры”,
— гаворыцца ў паведамленні.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 прэс-служба Святланы Ціханоўскай
Абвешчаны збор на пахаванне памерлага ў Варшаве беларускага актывіста Кастуся Іванова
У апісанні да збору адзначаецца, што Іваноў памёр 24 кастрычніка 2026 года “пасля доўгай барацьбы з анкалагічнай хваробай, за тыдзень перад сваімі 41-мі ўгодкамі”.
“Для адных ён быў сябрам, для іншых — калегам з рэдакцыі “Хартыі-97″. Для многіх — проста чалавекам, які не мог прайсці міма несправядлівасці абыякава. Журналістам, актывістам, прыяцелем. Гадамі жыў і працаваў у Варшаве, далёка ад роднага Віцебска, але блізка да спраў, якія лічыў важнейшымі за ўласны спакой”,
— гаворыцца ў паведамленні.
Заяўленая сума збору складае 11.000 злотых (каля 2.800 долараў). На гэты момант сабрана 3.747 злотых.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 zrzutka.pl