За тыдзень паступіла больш за 2 тыс. паведамленняў пра званкі тэлефонных махляроў — МУС За суткі 25 кастрычніка ў міліцыю паступіла каля 100 такіх паведамленняў, паведаміла прэс-служба МУС. Ведамства заявіла, што за дзень "зарэгістравана пяць злачынстваў, учыненых з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій". Праведзены "Позіркам" аналіз штодзённых зводак МУС паказаў, што з 19 па 25 кастрычніка ў міліцыю паступіла больш за 2 тыс. паведамленняў пра званкі тэлефонных махляроў; затрымана шэсць кур'ераў, у двух з іх канфіскавана агулам больш за 100 тыс. рублёў. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 pixabay.com