Шпакоўскі заявіў аб адпаведнасці стандартам у зоне яго адказнасці прайграных Вучычам выбараў у Сербіі Выбары прайшлі ўчора, кіруючая кааліцыя “Аляксандр Вучыч — Аб’яднаная Сербія “прайграла апазіцыйнаму “Студэнцкаму спісу”. “Экс-прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч да абвяшчэння афіцыйных вынікаў галасавання прызнаў сваю паразу і абвясціў аб пераходзе ў апазіцыю. <...> Вучыч <...> заяўляў пра гатоўнасць змірыцца з пройгрышам на выбарах і стрымаў сваё слова“, — напісаў член камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Аляксандр Шпакоўскі, які быў назіральнікам ад АБСЕ. ☝️41-гадовы Шпакоўскі раней быў звязаны з апазіцыйным рухам і прытрымліваўся радыкальных поглядаў. У сярэдзіне 2010-х адкрыта перайшоў на праўладныя пазіцыі. Ён неаднаразова адмаўляў наяўнасць рэпрэсій у Беларусі, а таксама абараняў сілавікоў пасля пратэстаў, выступаў супраць амністыі палітычных апанентаў. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Вялікая зала Народнай Скупшчыны Сербіі. Фота: прэс-служба сербскага парламента