На сто жыхароў Еўропы менш, чым тыднем раней, наведала Беларусь па бязвізе за апошнія сем дзён З 19 да 26 кастрычніка ў Беларусь у бязвізавым парадку ўехала 5.597 жыхароў еўрапейскіх дзяржаў (тыднем раней — 5.697), сведчыць аналіз даных Дзяржпагранкамітэта. За мінулы тыдзень у краіну прыбылі 2.615 грамадзян Літвы, 1.285 грамадзян і неграмадзян Латвіі, 862 грамадзяніны Польшчы, 835 грамадзян іншых еўрапейскіх дзяржаў са спіса пашыранага бязвізу. ☝️З сярэдзіны вясны 2022 года Беларусь наведалі 1.464.520 жыхароў еўрапейскіх краін. Напрыканцы 2025 года Аляксандр Лукашэнка падоўжыў бязвізавы ўезд для грамадзян 38 еўрапейскіх краін. Большасць з іх беларускія ўлады лічаць "недружалюбнымі". ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 (илюстрацыйнае) delfi.lt