Швейцарскі суд прысудзіў Юрыю Гараўскаму два гады пазбаўлення волі ўмоўна за выкраданне Анатоля Красоўскага Прысуд былому байцу беларускага спецатрада хуткага рэагавання вынес кантанальны суд Санкт-Галена, паведамляе "Новы Час" з месца падзей. Ён не тычыцца забойства, вынікае з публікацыі. Па эпізодзе, звязаным са знікненнем былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі, яго апраўдалі. У верасні 2023 года суд швейцарскага горада Роршах ужо разглядаў справу аб гвалтоўным знікненні Захаранкі, Красоўскага і экс-старшыні ЦВК Беларусі Віктара Ганчара ў межах універсальнай юрысдыкцыі. Тады суд прызнаў Гараўскага невінаватым, палічыў доказы яго віны недастатковымі. Прадстаўнікі пацярпелых абскардзілі рашэнне. ☝️У 2019 годзе Гараўскі заявіў у СМІ, што 7 траўня 1999 года быў у складзе так званага "эскадрона смерці", які на загад Дзмітрыя Паўлічэнкі выкраў і забіў Захаранку, а 16 верасня таго ж года — Ганчара і Красоўскага. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Юры Гараўскі. Фота: Deutsche Welle