БПЛА ўдарыў па грузавым цягніку, які рухаўся ў Гомель, загінуў машыніст Пра гэта паведаміў у сваім тэлеграм-канале губернатар Бранскай вобласці (РФ) Ягор Кавальчук. Паводле яго слоў, цягнік быў атакаваны “варожым дронам-камікадзэ”. У выніку атакі “пашкоджаны корпус лакаматыва”. “44-гадовы машыніст быў неадкладна дастаўлены ў бальніцу, але, да вялізнага гора, ад атрыманых раненняў памёр”, — напісаў Кавальчук. Грамадзянства загінулага ён не назваў. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Johannes Plenio / unsplash.com