У Мінску затрыманы наркакур'ер, які раней "жыў у Еўропе" 27-гадовы жыхар сталіцы распаўсюджваў марыхуану і гашыш праз схованкі-закладкі, паведаміла ГУУС Мінгарвыканкама. Паводле звестак ГУУС, летам 2026 года фігурант быў дэпартаваны ў Беларусь, "пра што паведаміў сваім дылерам", якія "прапанавалі яму працягнуць працаваць" закладчыкам у краіне. У затрыманага і ў абсталяваных ім схованках выяўлена каля 200 г марыхуаны і не менш за 60 г гашышу. Распачатая крымінальная справа. Мужчыну пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 (ілюстрацыйнае) ДМК