ВУП Беларусі расце галоўным чынам за кошт гандлю — ЕАБР Рост валавога ўнутранага прадукту краіны ў студзені — верасні 2026 года склаў 2,0%, захаваўшыся на ўзроўні студзеня — жніўня, адзначаюць аналітыкі. Пры гэтым гандаль вырас на 4% пасля 3,9% месяцам раней. У бягучых цэнах ВУП склаў 237 млрд рублёў. Па выніках года аналітыкі чакаюць росту ВУП прыкладна на 2,1%. Згодна з найважнейшымі эканамічнымі прагнознымі (дэ-факта планавымі) параметрамі на 2026 год, валавы ўнутраны прадукт павінен павялічыцца на 2,8%. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Калаж з фота quasa.io