Перададзены Польшчай у Беларусь паводле абмену агент Надзейка паведамляў КДБ прозвішчы ўдзельнікаў “Паспалітага рушэння” — СМІ Падрабязнасці супрацоўніцтва з КДБ грамадзяніна Беларусі Уладзіслава Надзейкі, які пераехаў з Гродна ў Беласток пасля падзей 2020 года, паведаміў учора тэлеканал TVP. Знаёмая мужчыны паведаміла аўтарам рэпартажу, што пасля размоваў з Надзейкам да яе бацькі ў Беларусі прыходзілі супрацоўнікі КДБ. “Яны ведалі пра мяне ўсё. Што я была валанцёрам, што была ў палку (верагодна, гаворка пра полк Каліноўскага. — “Позірк”.)”, — сказала яна. Паведамляецца, што з супрацоўнікамі КДБ Надзейка сустракаўся ў Будапешце, дзе ў часы праўлення прэм’ер-міністра Віктара Орбана беларускія і расійскія спецслужбы пачуваліся ў бяспецы. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Уладзіслаў Надзейка пасля абмену і вяртання ў Беларусь. Відэа: TVP / стоп-кадр: "Позірк"