МЗС "настойліва" рэкамендуе грамадзянам устрымацца ад паездак у шэсць краін Еўропы ў сувязі з пратэстамі, якія там праходзяць Гаворка пра Францыю, Бельгію, Італію, Іспанію, Партугалію і Албанію. У заяве ведамства гаворыцца, што ў гэтых дзяржавах адзначаецца “рэзкае ўскладненне ўнутрыпалітычнай абстаноўкі, якое суправаджаецца масавымі акцыямі, у тым ліку з удзелам радыкальна настроеных асоб, паведамленнямі аб непрапарцыйным ужыванні сілы з боку праваахоўных органаў і адвольных затрыманнях”. “У асобных рэгіёнах Францыі ўжо ўведзеная каменданцкая гадзіна. Не выключана яе распаўсюджванне на ўсю тэрыторыю краіны, увядзенне рэжыму надзвычайнага становішча, а таксама аналагічных абмежавальных мер — у іншых закранутых беспарадкамі дзяржавах, уключаючы абмежаванне працы грамадскага транспарту і перабоі ў працы інтэрнэту і сродкаў сувязі”, — заяўляе МЗС. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 endarmerie.interieur.gouv.fr