Мінск хоча выкарыстоўваць "аўтарытэт і магчымасці" ЗША для ўплыву на ЕС у беларускім пытанні Пра магчымасці Злучаных Штатаў Амерыкі ўздзейнічаць на краіны Еўрапейскага саюза ў інтарэсах Беларусі заявіў пастаянны прадстаўнік Беларусі ў ААН Валянцін Рыбакоў. ЗША, паводле яго слоў, могуць паўплываць на дзяржавы ЕС, каб "нейкія пытанні" беларускага "ўзаемадзеяння з еўрапейскімі дзяржавамі развіваліся ў больш пазітыўным рэчышчы". ☝️Пасля вяртання Дональда Трампа ў Белы дом на пачатку 2025 года актывізаваліся публічныя кантакты прадстаўнікоў ЗША і беларускіх уладаў. Па іх выніках пачалі выходзіць на волю групы палітвязняў. З боку Злучаных Штатаў была знятая частка санкцый. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 cottonbro studio / pexels.com