Улады Беларусі нацэленыя на “сур’ёзныя стасункі” з М’янмай — Лукашэнка "Паміж краінамі існуюць у тым ліку сур’ёзныя “эканамічныя асновы <…> паспяховай супрацы ў будучыні”, заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй парламента М’янмы Аун Лін Двэ. “Проста трэба не губляць час, а рухацца наперад, — цытуе палітыка яго прэс-служба. — Да гэтага нас падштурхоўвае бурнае развіццё міжнародных стасункаў. Гэтага патрабуе абстаноўка”. ☝️Кіраўнік М’янмы — лідар хунты, які ўзначаліў ваенны пераварот у 2021 годзе, у выніку якога быў зрынуты дэмакратычна абраны ўрад дзяржаўнага саветніка Аун Сан Су Чжы. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Найп'іда — сталіца М'янмы. Архіўнае відэа: ютуб-канал Unthinkable Build / стоп-кадр: "Позірк"