☝️"Аналітыка ад Позірку". Аляксандр Лукашэнка падае Вашынгтону сігнал, што застаецца ў гульні і разлічвае на працяг дыялогу, нягледзячы на замінку ў перамовах і нявырашанае пытанне з размарожваннем сродкаў за калій у амерыканскім банку. Пры гэтым кіраўнік рэжыму спрабуе вытаргаваць у каманды Дональда Трампа як мага больш, у тым ліку спадзяецца, што Вашынгтон націсне на Еўропу, каб тая змякчыла санкцыі. Аднак сітуацыя для Мінска ўскладняецца тым, што Расія можа перахапіць ініцыятыву: Уладзімір Пуцін ужо прапанаваў Штатам буйныя пастаўкі ўласных угнаенняў, піша ў матэрыяле для @pozirkonline палітычны аналітык Аляксандр Класкоўскі. 🗝 Без VPN #аналітыка_позірку