Прэзідэнт Алжыра пацвердзіў намер наведаць Беларусь, заяўляе МЗС Пра гэта было заяўлена 21 кастрычніка на сустрэчы Абдэльмаджыда Тэбуна з беларускім амбасадарам пасля цырымоніі ўручэння даверчых грамат, паведамляе прэс-служба Міністэрства замежных спраў Беларусі. Адзначаецца, што бакі таксама абмеркавалі “графік будучых мерапрыемстваў на найвышэйшым і высокім узроўнях, уключаючы запланаваныя візіты ў Беларусь міністра знешняга гандлю і садзейнічання экспарту, міністра прамысловасці і міністра аховы здароўя Алжыра”. “Прэзідэнт Алжыра выказаў зацікаўленасць у рэалізацыі сумесных праектаў па стварэнні вытворчасцей энерганасычаных трактароў, пасажырскай тэхнікі, збожжасушыльных комплексаў, дзіцячага харчавання, а таксама ў развіцці ўзаемадзеяння ў сферах фармацэўтыкі і адукацыі", — заяўляе МЗС. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Прэзідэнт Алжыра Абдэльмаджыд Тэбун. Архіўнае відэа: Euronews / стоп-кадр: "Позірк"