Грамадзянін Беларусі затрыманы ў Польшчы па справе аб кантрабандзе цыгарэт з дапамогай метэазондаў Пяцёра чалавек, сярод якіх адзін грамадзянін Беларусі, былі затрыманыя ў апошнія дні супрацоўнікамі Падляскага аддзела Памежнай аховы Польшчы. Прэс-служба ведамства паведаміла, што падчас аператыўных мерапрыемстваў былі выяўленыя нелегальныя цыгарэты ацэначным коштам больш за 820 тыс. злотых. ☝️Паведамляецца, што з пачатку 2026 года супрацоўнікі Падляскага аддзела Памежнай аховы затрымалі агулам 47 чалавек, якія падазраюцца ў такой кантрабандзе. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Архіўнае відэа: Памежная ахова Польшчы / стоп-кадры і калаж: "Позірк"