У Бранскай вобласці РФ беларус пацярпеў у выніку ўдару дрона па фуры — СМІ Здарэнне адбылося ранкам ў Жукаўскім раёне Бранскай вобласці, паведамляе расійскае агенцтва ТАСС са спасылкай на беларускае Міністэрства замежных спраў. Адзначаецца, што мужчына шпіталізаваны ў траўматалагічнае аддзяленне Жукаўскай міжраённай бальніцы. Пагрозы яго жыццю няма. 👆8 кастрычніка ў Бранскай вобласці РФ у выніку атакі БПЛА на грузавы аўтамабіль з беларускай рэгістрацыяй была цяжка параненая беларуска, ёй спатрэбілася хірургічнае ўмяшанне. Генпракуратура Беларусі распачала крымінальную справу, а МЗС ўручыла ноту пратэсту паверанаму ў справах Украіны. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 (ілюстрацыйнае) прэс-служба СК