Украіна і РФ зноў абмяняліся целамі загінулых на тэрыторыі Беларусі Беларускія дзяржСМІ адзначаюць, што гэтым разам расійскі бок перадаў 252 целы загінулых украінскіх вайскоўцаў, украінскі — 25 целаў расійскіх вайскоўцаў. Як і раней, абмен адбыўся ў беларускім пункце пропуску Новая Гута ў Гомельскай вобласці. Сёлета большасць вядомых абменаў целамі загінулых праходзіла праз беларускую тэрыторыю. Публічна пацверджаныя — 9 красавіка, 15 траўня, 18 чэрвеня, 16 ліпеня, 13 жніўня і 17 верасня — адбыліся на беларуска-ўкраінскай мяжы. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Архіўнае фота: progomel.by