Беларусь выконвае дамоўленасці з ЗША, заявіў Лукашэнка і заклікаў да таго ж амерыканцаў Палітык выказаўся на гэты конт ў Мінску, заслухоўваючы даклад пра вынікі працы ў рамках перамоўнага працэсу з ЗША. Паводле інфармацыі яго прэс-службы, на сустрэчы прысутнічалі прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, генпракурор Дзмітрый Гара, старшыня КДБ Іван Церцель, міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў і пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН Валянцін Рыбакоў. “Мы са свайго боку свята выконваем тое, што абяцалі амерыканцам, — заявіў Лукашэнка. — Тады было сказана дэлегацыі, што вельмі хацелася б, каб і амерыканцы ў гэтым плане на 100% выконвалі дамоўленасці”. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 прэс-служба Лукашэнкі