Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю
Сайт: https://pozirk.online
▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a
▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf
Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor
Subscribers2.7K +0 24h
Reach per post (ERR)12.1%331 avg views
Posting24.9/daylast 8 hours ago
Reactions per 1K views9.9👍 👎 ❤
Набыў моц прысуд сужэнцам Ліпскім па абвінавачванні ў падрыхтоўцы забойства 42 чалавек
Вярхоўны суд пакінуў без зменаў прыгавор Мінскага абласнога суда ад 6 ліпеня 2026 года сужэнцам Уладзіміру і Раісе Ліпскім па абвінавачванні ў падрыхтоўцы забойства 42 чалавек, паведамляе Генеральная пракуратура.
Прысуд набыў законую моц.
Уладзімір Ліпскі пазбаўлены волі на 24 гады, Раіса Ліпская (на здымку) 1961 года нараджэння — на 22 гады. Муж і жонка прызнаныя вінаватымі ў падрыхтоўцы ў складзе арганізаванай групы “да забойства двух і больш асоб, а таксама іх блізкіх у сувязі з ажыццяўленнем імі службовай дзейнасці і выкананнем грамадскага абавязку, здзейсненага агульнанебяспечным спосабам”.
Таксама ім былі інкрымінаваныя “незаконныя дзеянні ў дачыненні да зброі і яе кампанентаў, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў і выбуховых прылад”.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 onliner.by
Па выніках першага паўгоддзя валавы знешні доўг Беларусі складаў амаль 36 млрд долараў
Валавы знешні доўг Беларусі на 1 ліпеня 2026 года склаўся ў памеры 35 млрд 755 млн долараў, вынікае з штоквартальных даных Нацыянальнага банка.
На аналагічную дату 2025-га ён складаў 37 млрд 709,1 млн долараў. Такім чынам, за 12 месяцаў запазычанасць зменшылася на 1 млрд 954,1 млн долараў (-5,2%).
Валавы знешні доўг — нявыплачаная сума абавязацельстваў перад нерэзідэнтамі, якая патрабуе выплаты асноўнага доўгу і (або) працэнтаў.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 pixabay.com
У Мінскім раёне на чыгуначныя шляхі ўпаў аўтакран, рух спынены
Аб падзенні аўтакрана на пуці ў Мінскім раёне паведаміла 19 кастрычніка Беларуская чыгунка.
Аўтакран перакуліўся пры правядзенні будаўніча-мантажных работ старонняй арганізацыяй на ўчастку Калодзішчы — Гарадзішча, гаворыцца ў паведамленні.
Пацярпелых няма.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Johannes Plenio / unsplash.com
Урад забараніў увоз “асобных тавараў” з Латвіі ў адказ на яе “недружалюбную рыторыку”
Аб забароне ўвозу ў Беларусь “асобных тавараў” з Латвіі паведаміў 19 кастрычніка ўрад.
“Такое рашэнне прынята ў сувязі з захаваннем латвійскім бокам неканструктыўных падыходаў і недружалюбнай рыторыкі ў адносінах з Беларуссю”,
— гаворыцца ў паведамленні.
Сцвярджаецца, што забарона “ахоплівае шырокі пералік прадукцыі, уключаючы рыбныя кансервы і розныя віды прамысловых вырабаў”.
Пры гэтым пералік забароненых тавараў урад не апублікаваў.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Mareks Steins / unsplash.com
Літва пазбаўленая права правесці этап Кубка свету па пяцібор’і праз нядопуск да спаборніцтваў беларусаў
Міжнародны саюз сучаснага пяцібор’я (UIPM) пазбавіў Літву права правесці ў наступным годзе ў Каўнасе этап Кубка свету па сучасным пяцібор’і праз нядопуск да спаборніцтваў спартсменаў з Беларусі і Расіі. Пра гэта паведаміла Федэрацыя сучаснага пяцібор’я Літвы.
Паводле слоў прэзідэнта літоўскай федэрацыі Юстынаса Кіндэрыса (на фота), рашэнне UIPM не стала для яго нечаканасцю.
“Мы ўвесь час атрымлівалі ад кіраўнікоў UIPM пытанні, што будзем рабіць з расіянамі і беларусамі. Мы заўсёды дастаткова адкрыта размаўлялі з міжнароднай федэрацыяй, аднак гэтым разам давялося прасіць, каб пра рашэнне выканаўчага камітэта нас праінфармавалі лістом. Сумна, таму што хацелася б, каб нашу шматгадовую працу па арганізацыі чэмпіянатаў і заваяванні медалёў больш паважалі і разумелі”,
— сказаў функцыянер.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 pentathlon.lt
Лукашэнка падпісаў указ аб “аптымізацыі” Акадэміі навук
Указ “Аб дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” падпісаў 19 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.
“Дакумент накіраваны на ўдасканаленне навуковай сферы, арганізацыйнай структуры і дзейнасці НАН, а таксама падпарадкаваных ёй арганізацый, умацаванне іх навуковага і вытворчага патэнцыялаў, павышэнне практыкаарыентаванасці і эфектыўнасці праводзімых даследаванняў”,
— гаворыцца ў паведамленні.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 nasb.gov.by
У Беларусі ўпершыню праведзена дыстанцыйная рабатычная аперацыя
Аб правядзенні першай у Беларусі дыстанцыйнай рабатычнай аперацыі паведаміў Мінскі навукова-практычны цэнтр хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі (МНПЦХіГ).
У цэнтры выканана робатычная простатэктамія (выдаленне) пацыенту 60 гадоў з лакалізаваным ракам прадсталёвай залозы.
Пацыент знаходзіўся ў МНПЦХіГ, яго апераваў загадчык аддзялення трансплантацыйнай і малаінвазіўнай уралогіі цэнтра Аляксандр Бразоўскі, які кіраваў робатам з адлегласці 30 км. Асіставаў хірургу ўрач-уролаг Сяргей Любецкі.
“Аперацыя праводзілася не толькі з мэтай выканання анкалагічных канонаў, але і для захавання якасці жыцця пацыента: радыкальнае выдаленне пухліны, мінімальная траўматычнасць, беражлівае захаванне нервовых структур і больш камфортнае аднаўленне”,
— адзначаецца ў паведамленні.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 МНПЦХіГ
edited
За дзевяць месяцаў санслужба Мінска канфіскавала больш за 30 тон небяспечных прадуктаў у крамах, на складах і харчовых вытворчасцях
Пра гэта паведамляе Мінскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.
Адзначаецца, што гаворка ідзе пра прадукцыю, якая не адпавядала санітарным патрабаванням — на яе адсутнічала неабходная дакументацыя, маркіровачныя цэтлікі, скончыўся тэрмін прыдатнасці.
Спецыялісты праверылі 1.940 пробаў на кішачную палачку, сальманелу, прысутнасць недазволеных кансервантаў, фарбавальнікаў, харчовых дабавак, а таксама перавышэнне дапушчальнага ўтрымання нітратаў.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 tut.by
edited
Польскія памежнікі дапамогуць латвійскім абараняць мяжу з Беларуссю
Аб наданні дапамогі з боку Польшчы ў абароне мяжы Латвіі з Беларуссю паведаміла Дзяржаўная памежная ахова балтыйскай дзяржавы.
Маніторынг з удзелам польскіх памежнікаў на латвійска-беларускай мяжы будзе праходзіць з 19 кастрычніка па 1 лістапада. Адзначаецца, што гэта стала магчымым дзякуючы падпісанаму 2 кастрычніка двухбаковаму пагадненню аб трансгранічным супрацоўніцтве паміж Рыгай і Варшавай.
Падкрэсліваецца, што латвійскім пагранічнікам будзе аказана як тэарэтычная, так і практычная падтрымка.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 rs.gov.lv
edited
У Польшчы затрыманыя 11 беларускіх каратыстаў, якія прыехалі на чэмпіянат свету па турыстычных візах
Паводле слоў прадстаўніка Сілезскага аддзела Памежнай службы Шымона Масціцкага, беларусы і расіяне ўехалі ў Польшчу па турыстычных візах, што не адпавядала “заяўленай мэце знаходжання”. Яны не маглі браць удзел ў моладзевым (да 21 года) чэмпіянаце свету па каратэ, паколькі мелі забарону сусветнай федэрацыі каратэ і Міністэрства спорту Польшчы”.
Як паведаміў прэзідэнт Польскага саюза каратэ Павел Палтаржэцкі, арганізатары чэмпіянату загадзя атрымлівалі інфармацыю аб тым, што прадстаўнікі Беларусі і Расіі могуць паспрабаваць выступіць на спаборніцтвах, [маючы турыстычныя візы], нягледзячы на забарону.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 karatebelarus.by
edited
Жыхар Ваўкавыска прысуджаны да 10 гадоў калоніі за ўвоз з РФ з мэтай продажу 3 кг мефедрону
Да 10 гадоў пазбаўлення волі са штрафам у памеры 400 базавых велічынь (18 тыс. рублёў) прысуджаны жыхар Ваўкавыска (Гродзенская вобласць), паведамляе Генеральная пракуратура.
Фігурант прызнаны вінаватым паводле ч. 3 арт. 328 (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў) і ч. 2 арт. 328-1 (незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу ЕАЭС або дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў альбо іх прэкурсораў або аналагаў) Крымінальнага кодэкса.
Адзначаецца, што ў ліпені 2026 года 33-гадовы мужчына праз “фінансавыя цяжкасці ў прадпрымальніцкай дзейнасці” пагадзіўся на “прапанову аб незаконным заробку, звязаным з наркаабаротам”.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Позірк"
edited
Карач звязала заяву кіраўніка МУС Літвы пра яе і яе арганізацыю з падрыхтаваным “Нашым домам” дакладам пра пагрозы
Беларуская грамадская дзяячка і палітык Вольга Карач звязала заяву літоўскага міністра ўнутраных спраў Марцінаса Катэлінаса пра яе з падрыхтаваным яе арганізацыяй “Наш дом” “ценявым дакладам” пра пагрозы нацыянальнай бяспецы Літвы і адрасаванай МУС просьбай даць прававую ацэнку выкладзеным у ім фактам.
“Але замест змястоўнага адказу на даклад мы атрымалі зусім іншую рэакцыю”,
— заявіла “Позірку” Карач у пісьмовым адказе на просьбу пракаментаваць сітуацыю.
19 кастрычніка Катэлінас заявіў пра абсурднасць сітуацыі, калі Літва адмаўляе грамадзянам Беларусі ў наданні прытулку праз “пагрозу дзяржаўнай бяспецы”, але не высылае іх, а выдае дазвол на жыхарства і дазваляе працаваць. Пры гэтым ён згадаў Карач і “Наш дом”, заявіўшы, што звяжацца з праваахоўнымі органамі для прававой ацэнкі іх дзейнасці.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Еўрарадыё"
edited
Складскія запасы прамысловай прадукцыі ў Беларусі перавысілі 11 млрд рублёў
У студзені–верасні 2026 года складскія запасы прамысловай прадукцыі ў Беларусі склалі 11 млрд рублёў. Гэта на 0,6% менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года, але ў 2,1 раза больш, чым у 2021-м. Пра гэта сведчыць аналіз даных Белстата, праведзены "Позіркам".
За тры кварталы прамысловая вытворчасць у грашовым выражэнні дасягнула 166,4 млрд рублёў, павялічыўшыся на 0,5% у параўнанні са студзенем–вераснем 2025 года.
У першай палове года прамысловасць дэманстравала спад, аднак у ліпені–верасні дынаміка змянілася на станоўчую.
Тым часам цэны на прамысловую прадукцыю працягваюць расці: у верасні яны павялічыліся на 0,6% за месяц і на 4,7% з пачатку года.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 optominsk.by
edited
У Гомелі мужчыну абвінавачваюць у катаванні i забойстве цяжарнай жонкі
Пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу супраць 27-гадовага жыхара Гомеля, якога абвінавачваюць у катаванні цяжарнай жонкі і яе забойстве з асаблівай жорсткасцю. Пра гэта паведамляе прэс-служба ведамства.
Паводле версіі следства, са жніўня 2025 года па сакавік 2026-га мужчына сістэматычна збіваў жонку, ведаючы пра яе цяжарнасць. У канцы сакавіка ў здымнай кватэры ён нанёс жанчыне не менш за 35 удараў рукамі, нагамі і тупымі прадметамі. Яна памерла на месцы. Тэрмін цяжарнасці складаў не менш за 10 тыдняў.
Мужчыну інкрымінаваныя катаванне і забойства пры абцяжваючых абставінах. Ён знаходзіцца пад вартай. За забойства паводле ч. 2 арт. 139 КК прадугледжана пакаранне да пажыццёвага зняволення або смяротнае пакаранне.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 pixabay.com
На патрабаванне польскіх уладаў за мінулы тыдзень краіну пакінуў 31 грамадзянін Беларусі
Агулам з 12 верасня да 18 кастрычніка Польшчу вымушаны былі пакінуць 210 замежнікаў, сведчыць інфармацыя Памежнай аховы.
Польскую тэрыторыю добраахвотна пакінуў 31 грамадзянін Беларусі (Украіны — 34 добраахвотна і 49 прымусова, Калумбіі — 16 і 6 адпаведна, Малдовы — 4 прымусова).
☝️Праведзены "Позіркам" аналіз паведамленняў памежнага ведамства паказаў, што за апошнія 42 тыдні на патрабаванне польскіх уладаў гэтую краіну пакінулі 8,11 тыс. чалавек, з якіх не менш за 873 — грамадзяне Беларусі.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 (ілюстрацыйнае) Памежная ахова Польшчы
viral
Рамочное соглашение с Россией о строительстве третьего блока БелАЭС планируется подписать до конца года
Министерство энергетики отметило, что гендиректор госкорпорации “Росатом“ Алексей Лихачев подтвердил готовность российской стороны начать реализацию проекта.
Лихачев отметил, что перед началом строительства сторонам необходимо согласовать экономическую и финансовую модели проекта, а также определить перспективные объемы потребления дополнительной электроэнергии.
☝️Согласно данным Минэнерго, сейчас БелАЭС обеспечивает около 40% производства электроэнергии в стране. С момента подключения первого блока к энергосистеме станция выработала более 68 млрд кВт·ч электричества.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 Министерство энергетики
edited
У Гродне трох футбольных трэнераў падазраюць у атрыманні заробку за неправедзеныя заняткі
Ім незаконна налічылі больш за 8,5 тыс. рублёў за заняткі ў той час, як яны адсутнічалі на працоўных месцах, паведаміла падраздзяленне Камітэта дзяржкантролю па Гродзенскай вобласці.
Распачата крымінальная справа.
Акрамя таго, ва ўстанове выявілі нястачу новай спартыўнай экіпіроўкі на суму 2,3 тыс. рублёў. Таксама не выплачваўся зямельны падатак з аўтамабільных парковак. Пасля ўмяшання КДК у бюджэт было пералічана 50,5 тыс. рублёў.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 (ілюстрацыйнае) Fanga Images / unsplash.com
edited
Па выніках таргоў 19 кастрычніка курс долара апусціўся ніжэй за 3 рублі
📉 Курс долара знізіўся да 2,995 рубля (-0,49%). Юань патаннеў да 4,4845 за 10 (-0,48%), еўра — да 3,3555 (-0,96%).
📈 Каціроўка расійскага рубля вырасла да 3,6127 за 100 (+0,24%).
☝️На мінулым працоўным тыдні курс долара знізіўся на 0,97% (з 3,0392 да 3,0098 рубля). За дзевяць месяцаў года ён вырас на 4,33% (з 2,9027 да 3,0285 рубля).
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 (ілюстрацыйнае) magnific.com
У вадасховішчы Вяча знойдзена цела жанчыны
Цела жанчыны знайшлі 17 кастрычніка. Яно знаходзілася за 15 метраў ад берага на глыбіні 1,5 метра, паведаміла Рэспубліканскае таварыства ратавання на водах. Арганізацыя звярнула ўвагу, што гэты ўчастак вадасховішча адносіцца да дазволеных месцаў для купання.
Як паведамлялася, у купальны сезон 2026 года ў Беларусі патанулі 145 чалавек — на пяць менш (-3%), чым летась.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 (ілюстрацыйнае) "Позірк"
Сужэнцы спрабавалі правезці з Польшчы ў Беларусь валюту, схаваўшы грошы ва ўпакоўках ад сурвэтак
Амаль 6 тыс. незадэклараваных долараў у эквіваленце выявілі гродзенскія мытнікі ў рэчах мужа і жонкі, якія ехалі з Польшчы праз Бераставіцу, паведаміла прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.
Паведамляецца, што Гродзенская рэгіянальная мытня пачала адміністрацыйныя працэсы за ўтойванне тавару, які падлягае дэклараванню. Магчымы штраф да 30 базавых велічынь з канфіскацыяй валюты.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 прэс-служба ДМК