У Беларусі ўпершыню праведзена дыстанцыйная рабатычная аперацыя Аб правядзенні першай у Беларусі дыстанцыйнай рабатычнай аперацыі паведаміў Мінскі навукова-практычны цэнтр хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі (МНПЦХіГ). У цэнтры выканана робатычная простатэктамія (выдаленне) пацыенту 60 гадоў з лакалізаваным ракам прадсталёвай залозы. Пацыент знаходзіўся ў МНПЦХіГ, яго апераваў загадчык аддзялення трансплантацыйнай і малаінвазіўнай уралогіі цэнтра Аляксандр Бразоўскі, які кіраваў робатам з адлегласці 30 км. Асіставаў хірургу ўрач-уролаг Сяргей Любецкі. “Аперацыя праводзілася не толькі з мэтай выканання анкалагічных канонаў, але і для захавання якасці жыцця пацыента: радыкальнае выдаленне пухліны, мінімальная траўматычнасць, беражлівае захаванне нервовых структур і больш камфортнае аднаўленне”, — адзначаецца ў паведамленні. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 МНПЦХіГ