Літва пазбаўленая права правесці этап Кубка свету па пяцібор’і праз нядопуск да спаборніцтваў беларусаў Міжнародны саюз сучаснага пяцібор’я (UIPM) пазбавіў Літву права правесці ў наступным годзе ў Каўнасе этап Кубка свету па сучасным пяцібор’і праз нядопуск да спаборніцтваў спартсменаў з Беларусі і Расіі. Пра гэта паведаміла Федэрацыя сучаснага пяцібор’я Літвы. Паводле слоў прэзідэнта літоўскай федэрацыі Юстынаса Кіндэрыса (на фота), рашэнне UIPM не стала для яго нечаканасцю. “Мы ўвесь час атрымлівалі ад кіраўнікоў UIPM пытанні, што будзем рабіць з расіянамі і беларусамі. Мы заўсёды дастаткова адкрыта размаўлялі з міжнароднай федэрацыяй, аднак гэтым разам давялося прасіць, каб пра рашэнне выканаўчага камітэта нас праінфармавалі лістом. Сумна, таму што хацелася б, каб нашу шматгадовую працу па арганізацыі чэмпіянатаў і заваяванні медалёў больш паважалі і разумелі”, — сказаў функцыянер. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 pentathlon.lt