Позірк. Навіны пра Беларусь

@pozirkonline · Belarusian · active

Subscribers 2.7K Subscribers, last 30 days: 2.7K → 2.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 12.1%331 avg views
Posting 24.9/day last 8 hours ago
Reactions per 1K views 9.9 👍 👎 ❤
edited

Карач звязала заяву кіраўніка МУС Літвы пра яе і яе арганізацыю з падрыхтаваным “Нашым домам” дакладам пра пагрозы Беларуская грамадская дзяячка і палітык Вольга Карач звязала заяву літоўскага міністра ўнутраных спраў Марцінаса Катэлінаса пра яе з падрыхтаваным яе арганізацыяй “Наш дом” “ценявым дакладам” пра пагрозы нацыянальнай бяспецы Літвы і адрасаванай МУС просьбай даць прававую ацэнку выкладзеным у ім фактам. “Але замест змястоўнага адказу на даклад мы атрымалі зусім іншую рэакцыю”, — заявіла “Позірку” Карач у пісьмовым адказе на просьбу пракаментаваць сітуацыю. 19 кастрычніка Катэлінас заявіў пра абсурднасць сітуацыі, калі Літва адмаўляе грамадзянам Беларусі ў наданні прытулку праз “пагрозу дзяржаўнай бяспецы”, але не высылае іх, а выдае дазвол на жыхарства і дазваляе працаваць. Пры гэтым ён згадаў Карач і “Наш дом”, заявіўшы, што звяжацца з праваахоўнымі органамі для прававой ацэнкі іх дзейнасці. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Еўрарадыё"

Views over time

010020030040019 Oct 14:1612 Nov 01:4335219 Oct 14:16: 0 views12 Nov 01:43: 352 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
19 Oct 2026, 14:160
12 Nov 2026, 01:43352

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.