У Польшчы затрыманыя 11 беларускіх каратыстаў, якія прыехалі на чэмпіянат свету па турыстычных візах Паводле слоў прадстаўніка Сілезскага аддзела Памежнай службы Шымона Масціцкага, беларусы і расіяне ўехалі ў Польшчу па турыстычных візах, што не адпавядала “заяўленай мэце знаходжання”. Яны не маглі браць удзел ў моладзевым (да 21 года) чэмпіянаце свету па каратэ, паколькі мелі забарону сусветнай федэрацыі каратэ і Міністэрства спорту Польшчы”. Як паведаміў прэзідэнт Польскага саюза каратэ Павел Палтаржэцкі, арганізатары чэмпіянату загадзя атрымлівалі інфармацыю аб тым, што прадстаўнікі Беларусі і Расіі могуць паспрабаваць выступіць на спаборніцтвах, [маючы турыстычныя візы], нягледзячы на забарону. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 karatebelarus.by